Эканоміка

Зняць вялікія сумы валюты з беларускіх рахункаў становіцца праблематычна

Чытачы «Нашай Нівы» сігналізуюць аб прыкметах абмежавання выдачы валюты ў Беларусі. Такая інфармацыя прыйшла ад кліентаў Белгазпрамбанка, БелВЭБа, Прыёрбанка. 

«Тое, што трэба пісаць заяву на выдачу гатоўкай вялікіх сумаў валюты і чаканне займае некалькі сутак — то такая практыка існавала заўсёды», — тлумачыць сваю сітуацыю чытач «Нашай Нівы», якому трэба зняць $50 тысяч.

— Але цяпер узнікла з'ява «чаргі», калі ты, здаецца, напісаў заяву, чакаеш, але ў банку тлумачаць, што перад табой «чарга», і ўсім будуць выдаваць грошы па меры іх наяўнасці — «сітуацыя ж цяжкая, вы ж разумееце». Таму, па факце, зняць валюту праблематычна, паглядзім, ці ўвогуле рэальна». 

Іншы беларус, якому трэба зняць $35 тысяч, кажа, што банк настойліва прапануе правесці тую аперацыю, для якой яму патрэбныя грошы, безнаяўнымі, але яго такое не задавальняе. 

«Сказалі, што выдадуць у парадку «чаргі». Але я не ведаю, колькі людзей у чарзе перад мной, мне не кажуць. Пры гэтым, як я разумею, валюта ёсць, проста яе прытрымліваюць, бо прадбачаць праблемы ў хуткай будучыні. З фінансавага гледзішча я свой банк разумею», — кажа ён. 

Вядома таксама пра праблемы са зняццём валюты і ў юрыдычных асоб. 

Асабліва востра з гэтым сутыкаюцца кампаніі, якія адпраўляюць сваіх супрацоўнікаў у частыя камандзіроўкі (напрыклад, лагістычныя фірмы), і ўжо не могуць быць упэўненымі ў дзейнасці беларускіх картаў за мяжой — ім трэба здымаць валюту. 

«Але банкі неахвотна выдаюць, тлумачаць праблемамі з валютай, недзе зусім не выдаюць», — тлумачыць кіраўнік адной з фірм. 

«З еўра менш праблем, чым з доларам, і ёсць магчымасць дамаўляцца», — кажа кіраўнік іншай. 

У той жа час, праблем са зняццём ці абменам невялікіх сум (да некалькіх тысяч) пакуль няма. 

Учора Цэнтрабанк Расіі ўвёў абмежаванні на выдачу валюты — 10 тысяч долараў для ўласнікаў валютных рахункаў. 

Сёння стала вядома, што ў рамках санкцый ЕС забароненыя пастаўкі наяўных еўра ў Беларусь. 

Чытайце таксама: 

У Расіі забаранілі продаж валюты, абмежавалі зняццё валюты з дэпазітаў

Стала вядома, якія тры беларускія банкі адключаць ад SWIFT

Частку расійскіх банкаў адключылі ад SWIFT, а Еўрасаюз забараніў пастаўляць наяўныя еўра. Як гэта нас закране?

Крыніцы: Спажывецкае крэдытаванне спыняецца. Падрабязнасці закрытай нарады ў Нацбанку

Каментары

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»9

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

«Я нідзе не еў смачнейшай бульбы». Як беларус знайшоў сябе на краі свету9

Курэйчык: Дзеці Ціханоўскіх пераехалі ў ЗША50

У мінскім шматпавярховіку разам з ледзяшамі збілі і кандыцыянер ВІДЭА2

Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)36

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай цэлай электрастанцыі10

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА4

«Ігар Брыло сядзеў у камеры без туалета. Падчас следства ён «укінуў» па хабарах больш за 50 чалавек»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»9

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць