Спорт

Білеты на БАТЭ — «Літэкс» будуць каштаваць 10—15 тыс. рублёў

Яны паступяць у касы ў панядзелак а 10-й раніцы.

Білеты на матч плей‑оф футбольнай Лігі Еўропы БАТЭ (Барысаў) — «Літэкс» (Ловеч, Балгарыя) паступяць у касы горада Барысава ў панядзелак а 10‑й раніцы.

Кошт залежыць ад шэрагу: 10 тысяч рублёў — 1‑4‑ты шэрагі заходняй трыбуны і 1‑3‑ці шэрагі ўсходняй трыбуны;

15 тысяч рублёў — астатнія шэрагі.

Дзіцячы білет — 2 тысячы рублёў.

ФК БАТЭ запрашае сваіх аматараў наведаць матч і падтрымаць каманду, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

***

Матч плей‑оф Лігі Еўропы БАТЭ — «Літэкс» пройдзе 20 жніўня (чацвер) у Барысаве, на гарадскім стадыёне. Пачатак у 19:00.

Пераможца двубою (матч у адказ — 27 жніўня ў Балгарыі) выходзіць у групавы турнір Лігі Еўропы, што ад гэтага сезона замяніла сабой Кубак УЕФА. Не Ліга чэмпіёнаў, але таксама добра.

Як дабрацца з Мінска да Барысава?

1. Сваёй машынай ці аўто са знаёмымі;

2. Маршруткай, кожныя дваццаць хвілін ад аўтавакзала «Маскоўскі». Ехаць 50-60 хвілін. Кошт 10 500. Ад аўтавакзалу да стадыёна, што месціцца на вуліцы Гагарына, можна дайсці пешкі.

3. электрычкі.

Мінск (Інстытут культуры) - Барысаў, адпраўленне ў 15:33, прыбыццё ў 17:10, Мінск-Усходні - Орша, адпраўленне ў 16:26, прыбыццё ў Барысаў у 18:04.

Ёсць цягнік Мінск - Віцебск (№122), адпраўленне з Мінска ў 16:50, прыбыццё ў Барысаў у 17:50.

Назад.

Электрычка Барысаў - Мінск. Адпраўленне ў 22:43, прыбыццё на станцыю Інстытут культуры ў 0:04.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адзенне дзяўчыны, знойдзенай у Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу3

Адзенне дзяўчыны, знойдзенай у Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць7

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна11

За павольны інтэрнэт збіраюцца ўвесці вялікія штрафы — вось якія2

Салаўёў заклікае пачаць «СВА» ў Арменіі16

Як цяпер выглядае будучы Нацыянальны гістарычны музей5

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія службы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя69

Самую дарагую кватэру ў снежні купілі ў Драздах

Шрайбман тлумачыць, чаму ў Беларусі не будзе як у Венесуэле28

Вячорка патлумачыў, як складаюцца спісы гасцей на прыём да прэзідэнта Польшчы22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзенне дзяўчыны, знойдзенай у Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу3

Адзенне дзяўчыны, знойдзенай у Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць