Свет

«Украінская праўда»: Кадыраў не быў ва Украіне цягам мінулага тыдня

«Украінская праўда» праверыла па тэлефоне кіраўніка Чачэнскай Рэспублікі Рамзана Кадырава і пацвердзіла, што ён не быў ва Украіне на працягу апошняга тыдня.

Фота: ТАСС

13 сакавіка ў шэрагу расійскіх тэлеграм-каналаў з'явілася інфармацыя аб тым, што Рамзан Кадыраў знаходзіцца ва Украіне і сустрэўся з чачэнскімі сілавікамі, якія ўдзельнічаюць у вайне. Прапагандысты апублікавалі відэа, з якога зрабілі выснову, што Кадыраў знаходзіцца за 7 кіламетраў ад украінскай сталіцы.

Дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Украіны Аляксей Арастовіч адрэагаваў на гэтыя паведамленні: «Цяпер правяраецца інфармацыя, верная ці не, але ёсць інфармацыя, што ўчора яго бачылі ў Грозным (сталіца Чачні). Але за суткі можна і пад Кіеў пераехаць. Тым не менш, яго з'яўленне нічога не вырашае. Будзе інфармацыя — знішчым. Не выявім інфармацыю — знішчым у наступны раз».

Рамзан Кадыраў адразу адказаў: «Чаму «калі»? Ты не бачыў здымкі ці я павінен грукацца ў твае дзверы?».

Пазней, пасля поўначы, ужо 14 сакавіка, у сваім тэлеграм-канале Кадыраў апублікаваў відэа і заявіў, што яно знятае ў Гастомелі, што за 25 км ад Кіева.

Таксама ён дадаў: «Кульгае ваша разведка. На відэа мы ў Гастомелі. На днях мы былі прыкладна за 20 км ад вас, кіеўскія нацыкі, а цяпер яшчэ бліжэй, і здагадайцеся, наколькі блізка мы наблізіліся. Унясу інтрыгу: а можа, мы ўжо ў Кіеве і толькі чакаем патрэбнай каманды?»

Паводле інфармацыі крыніц «Украінскай праўды» ў СБУ, Кадыраў выкарыстоўвае два тэлефонныя нумары.

Паводле даных украінскіх мабільных аператараў, за апошнія сем дзён гэтыя нумары Кадырава не далучаліся па роўмінгу да украінскіх вышак сувязі.

З дапамогай публічнага анлайн-сэрвісу «УП» паспрабавала даведацца адрас, краіну і горад, дзе знаходзіцца нумар тэлефона Кадырава. Гэты сэрвіс генеруе спасылку, якая дазваляе выявіць месцазнаходжанне нумара, як толькі карыстальнік пяройдзе па спасылцы. Пры гэтым карыстальнік ні пра што не здагадваецца, бо па спасылцы ён пераходзіць на звычайны сайт.

Супрацоўнікі «Украінская праўда» напісалі паведамленне Кадыраву ў Тэлеграме, прадставіліся журналісткай РІА «Навіны» і дадалі спасылку на артыкул менавіта ў той дзень, калі, са слоў Кадырава, ён знаходзіўся ва Украіне і пад Кіевам.

Сэрвіс знайшоў такую геалакацыю Кадырава: Расійская Федэрацыя, горад Грозны.

Паводле даных тэлефона Кадырава, у сваёй заяве пра нібыта знаходжанне пад Кіевам 13 сакавіка кіраўнік Чачні схлусіў.

15 сакавіка ў сваім тэлеграм-канале Кадыраў апублікаваў відэа, на якім ён ужо знаходзіцца ў Чачні.

Каментары

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік сышоў з рэек і згарэў на мяжы з Беларуссю ў Смаленскай вобласці4

З Акадэміі музыкі звольнілі першага прарэктара Юрыя Караева2

У школе Брэста адзін хлопец ударыў другога па нагах. Яго маці пайшла ў суд — хоча 1000 рублёў за маральную шкоду13

У выніку атакі дронаў адбыўся пажар на НПЗ у Краснадарскім краі2

Выбраныя талісманы чэмпіянату свету па футболе2

Мінскі гарадскі суд не вытрымлівае нагрузкі — не паспяваюць судзіць палітвязняў21

Кіраўнік Пентагона склікае сотні генералаў з усяго свету на экстранную нараду21

«Я не збіраўся сядаць у турму». Былы ратавальнік правёў 4,5 гады ў калоніі праз дзве кінутыя бутэлькі і жменю пяску5

У Падмаскоўі знайшлі мёртвым былога высокага пецярбургскага чыноўніка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму11

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць