Свет11

Мерц рэзка раскрытыкаваў рашэнне ЗША змякчыць санкцыі супраць расійскай нафты

Ён заявіў, што большасць краін G7 выступалі супраць такога кроку і лічаць яго памылковым.

Фота: Soeren Stache/picture alliance via Getty Images 

Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц раскрытыкаваў рашэнне ЗША часова аслабіць санкцыі супраць расійскай нафты, прынятае на фоне росту сусветных цэн з-за вайны на Блізкім Усходзе, піша Bild.

Падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам Нарвегіі Ёнасам Гарам Стэрам і кіраўніком урада Канады Маркам Карні ён заявіў, што большасць краін G7 выступалі супраць такога кроку і лічаць яго памылковым.

Паводле слоў Мерца, на відэаканферэнцыі лідараў G7 шэсць краін падтрымалі захаванне ціску на Маскву, аднак Вашынгтон прыняў іншае рашэнне. Канадскі прэм’ер таксама падкрэсліў, што Атава мае намер працягваць санкцыйную палітыку, уключаючы абмежаванні супраць так званага «ценявога флоту», які выкарыстоўваецца для перавозкі расійскай нафты.

Міністр абароны Германіі Борыс Пісторыус заявіў, што аслабленне санкцый можа павялічыць даходы Расіі ад экспарту сыравіны і тым самым узмацніць пагрозу для Украіны. Паводле яго слоў, саюзнікі чакалі ўзгодненых дзеянняў, аднак ЗША прынялі рашэнне самастойна, каб знізіць цэны на нафту на фоне ваеннага канфлікту з Іранам.

Каментары1

  • Шрэк
    14.03.2026
    Неяк не вельмі лапідарна

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі2

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць