Нацыянальны аэрапорт «Мінск️» паведаміў аб адмене некалькіх рэйсаў на гэтым тыдні.
Да 26 сакавіка Turkish Airlines адмяняе рэйсы са Стамбула ў Мінск.
Авіякампанія «Азімут» не паляціць з Мінеральных Вод у Мінск і назад 24 сакавіка, з Краснадара — 26 сакавіка.
«Белавія» паведаміла аб адмене рэйсаў у Тэль-Авіў на 24 і 27 сакавіка, 23 сакавіка не адбудзецца рэйс авіякампаніі ў Краснадар.
Таксама аэрапорт звяртае ўвагу на тое, што з-за пераходу ў некаторых краінах на летні час можа змяніцца і расклад рэйсаў.
Каментары