Здарэнні

У Гарадку дрэвам забіла жанчыну, у Мінску ад ветру таксама падалі дрэвы, сарвала бляху

У Гарадку дрэва ўпала на дзвюх жанчын, адна з іх ад траўмаў загінула, паведамляе МНС. У Мінску падраздзяленні ратавальнікаў таксама выязджалі на ліквідацыю наступстваў моцнага ветру.

Сёння ратавальнікі Гарадоцкага раёна атрымалі паведамленне аб дзвюх пацярпелых жанчынах на вуліцы Стараполацкай у горадзе Гарадок.

«На зямлі ляжалі дзве жанчыны, адна з іх была заблакаваная галінамі дрэва, якое ўпала побач, — распавёў начальнік дзяжурнай змены Дзмітрый Мукамол. — Мы вызвалілі жанчыну, але крыху пазней медыкі канстатавалі яе смерць. Другая жанчына, дачка загінулай, была ў прытомнасці, але адчувала востры боль у назе. Яе шпіталізавалі».

Таксама падраздзяленні Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС сёння выязджалі на ліквідацыю наступстваў непагадзі — на дэмантаж лістоў бляхі, на распілоўку паваленых дрэў, дэмантаж пашкоджаных металічных элементаў білбордаў.

Парывы ветру дасягалі ў сталіцы 22 м/с. У нядзелю таксама захаваецца ветранае надвор'е.

А на Гродзеншчыне сёння была рэдкая з'ява — пясчаная бура. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму каты заўсёды прызямляюцца на лапы? Навукоўцы знайшлі аргументаваны адказ1

Айцішнік з Гродна выставіў у рэзюмэ на сайце вакансій рэцэпт пельменяў. І прайшоў сумоўе4

У Беларусі здымаюць з продажу некаторыя алкагольныя напоі2

Выйшаў на свабоду палітвязень Аляксей Кубракоў. Сілавікі назвалі яго «кур’ерам Байсола»

Расія папярэджвала Алі Хаменеі пра ўдар, але той нібыта абраў пакутніцкую смерць5

Лясгас запрашае падзарабіць на высадцы лесу. Беларусы здзівіліся аплаце за гэту працу8

Івулін зрабіў тату ў памяць пра Мелказёрава — вось які сэнс стаіць за імі4

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк13

Падрабязнасці ДТЗ у Мінску: жанчыне стала дрэнна за рулём, яна збіла дзяўчынку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы7

Мігранцкі крызіс, арганізаваны Лукашэнкам, — усё? Вось што паказваюць лічбы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць