Свет

Bellingcat: Расія выдаткавала мільярды на агентуру ва Украіне, але яе «кінулі»

Расейская ФСБ з 2014 года выдаткавала мільярды даляраў на агентурную сетку ва Украіне, але тыя кінулі яе на грошы. Пра гэта ў інтэрв'ю «Працяг будзе» распавёў кіраўнік аддзела расследаванняў выдання Bellingcat Хрыста Грозеў.

Фота: Андрэй Марыенка, УНІАН

«Цяпер сканчваю адно расследаванне, якое, спадзяюся, на днях апублікую разам з The Insider, пра тое, колькі грошай было выдаткавана ФСБ, каб гарантаваць падтрымку ценявога палітычнага класа ва Украіне гэтай вайны і стварэнне нейкага ўнутранага дзяржаўнага перавароту адразу пасля ўварвання. І вось там гаворка ідзе пра мільярды — даляраў, а не рублёў. Было выдаткавана з 14-га года па сёння. Гэта было 150-160 высокааплатных афіцэраў ФСБ. Кожны з іх меў неабмежаваны бюджэт, каб вербаваць украінцаў любога ўзроўню. Яны вербавалі на паперы, і потым аказалася, што яны ляцелі, каб сустракацца з імі ў Тайландзе, на Мальдывах, Кіпры. Гэтыя грошы яны выдаткавалі на сустрэчы», — распавёў ён.

Па яго словах, агентура не спрацавала.

«Украінскія агенты, якія бралі грошы, яны кінулі. Проста кінулі», — растлумачыў ён.

Ён таксама распавёў, што каманда Bellingcat вяла падлікі страт расійскай арміі і спынілася на лічбе каля 3 тысяч. Гэта было прыкладна тады, калі Мінабароны РФ агучыла лічбы ў 498 загінулых і 1597 параненых, то-бок у пачатку сакавіка. Расследвальнікі падлічвалі колькасць знішчанай тэхнікі і бралі сярэднюю колькасць экіпажа. Яны дасягнулі 3 тысяч і спынілі падлікі, бо палічылі больш важным заняцца колькасцю загінулых сярод мірных жыхароў.

Што тычыцца расейскіх страт, журналіст назваў лічбу 9 тысяч вельмі лагічнай. Ён лічыць, што яна сыходзіцца з тэмпам вайны.

«Я думаю, 8-9 тысяч — гэта рэальная лічба цяпер», — сказаў ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам25

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць