Свет

Рамана Абрамовіча і членаў украінскай перамоўнай групы спрабавалі атруціць?

Амерыканская газета The Wall Street Journal піша, што расійскага прадпрымальніка Рамана Абрамовіча спрабавалі атруціць падчас візіту ў Кіеў, які ён зрабіў у сакавіку ў рамках «неафіцыйнага перамоўнага працэсу» паміж Расіяй і Украінай.

Раман Абрамовіч. 

Раней гэта самае выданне пісала пра тое, што Абрамовіч сапраўды ўдзельнічае ў такіх перамовах, а Уладзімір Зяленскі з гэтай прычыны нават прасіў ЗША не ўводзіць санкцыі ў дачыненні да бізнэсоўца.

Ва ўчарашнім інтэрв'ю расійскім журналістам Зяленскі не пацвердзіў і не абверг гэтыя звесткі. А сёння брытанскі таблоід Daily Mail напісаў, што, выступаючы ў якасці пасярэдніка паміж Зяленскім і Пуціным, Абрамовіч «лётаў паміж Стамбулам, Масквой і Кіевам» і сустракаўся з чальцом украінскай перамоўнай групы Рустэмам Умеравым і прэс-сакратаром прэзідэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана Ібрагімам Калынам. Падчас гэтай сустрэчы Калын выступіў з ідэяй, што Крым і Данбас павінны знаходзіцца ў доўгатэрміновай арэндзе ў Расіі.

Пасля гэтага, як паведамляе Daily Mail, Абрамовіч і Умераў транзітам праз Польшчу прыехалі ў Кіеў, дзе сустрэліся з Зяленскім. Затым Абрамовіч зноў адправіўся ў Турцыю, а потым у Маскву, дзе нібыта перадаў Уладзіміру Пуціну напісаныя Зяленскім ад рукі прапановы па ўрэгуляванні канфлікту.

Паводле новых звестак The Wall Street Journal, пасля сустрэчы з Зяленскім у Кіеве ў Абрамовіча з'явіліся такія сімптомы, як пачырваненне і рэзь у вачах, лушчэнне скуры на твары і руках. Выданне паведамляе, што ў асяроддзі бізнэсоўца схільныя падазраваць у арганізацыі атручвання «ястрабаў» у Крамлі, якія хочуць сарваць мірнае ўрэгуляванне паміж Расеяй і Украінай.

Інфармацыю аб сімптомах атручвання ў Абрамовіча і Умерава пасля сустрэчы з Зяленскім пацвярджае таксама даследчая група Bellingcat, якую «папрасілі дапамагчы прыцягнуць экспертаў хімічнай зброі для экспертызы абставін таго, што здарылася».

Па дадзеных Bellingcat, сімптомы атручвання з'явіліся ў Абрамовіча ўвечары, калі ён вярнуўся з перамоваў у сваю кіеўскую кватэру. Ва Уладзіміра Зяленскага пры гэтым падобных сімптомаў зафіксавана не было.

«Па словах двух апытаных экспертаў па хімічнай зброі і лекара, сімптомы больш за ўсё адпавядаюць варыянтам парфірынаў, арганафасфатаў або біцыклічных рэчываў. Канчатковую выснову зрабіць немагчыма з прычыны адсутнасці спецыялізаванага лабараторнага абсталявання побач з пацярпелымі», — піша Bellingcat у твіце ніжэй.

Да ліку арганафасфатаў ставіўся яд, якім быў атручаны Аляксей Навальны, вынікала з публікацый па выніках яго лячэння ў Берлінскай клініцы ў 2020 годзе.

Дарадца Офіса прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк, калі яго пра гэта запыталіся, афіцыйна чуткі не пацвердзіў:

«Усе сябры перамоўнай групы працуюць сёння ў звычайным рэжыме. У інфармацыйным полі цяпер шмат інфармацыйных спекуляцый, розных канспіралагічных версій і элементаў той ці іншай інфармацыйнай гульні. Таму яшчэ раз паўтару — члены перагаворных груп працуюць сёння ў штатных рэжымах», — паведаміў Падаляк.

У той жа час прадстаўнік Рамана Абрамовіча пацвердзіў BBC, што ў пачатку сакавіка ў алігарха праявіліся сімптомы атручвання падчас мірных перамоваў у Кіеве. Але зараз Абрамовіч ужо пачуваецца нармальна і працягвае ўдзельнічаць у перамовах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных26

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Усе навіны →
Усе навіны

«Надакучылі сустрэчы дзеля сустрэч». Трамп расчараваўся і ў Пуціне, і ў Зяленскім26

Кіраўнік стаўбцоўскай вертыкалі сабраў мясцовых бізнэсменаў на беразе Нёмана і прачытаў ім ідэалагічную лекцыю7

Зяленскі гатовы правесці рэферэндум па будучыні Данбаса10

У Беларусі выпусцілі ружовы сыр з водарам прасека4

«За мой кошт каталі незразумела каго». Беларуска заўважыла, што з яе польскай карты спісваюцца грошы за чужыя паездкі ў таксі па Тбілісі4

МАК зняў забарону на арганізацыю міжнародных спаборніцтваў у Беларусі10

Чатыры кампаніі з беларускімі каранямі здолелі прабіцца ў топ-2000 найбуйнейшых бізнэсаў Польшчы

Перакладчыца ў Еўрапарламенце плакала, перакладаючы расказ 11‑гадовага ўкраінскага хлопчыка ВІДЭА9

«Мадура застаўся зусім адзін». Ці прыйдуць на дапамогу Венесуэле яе шматгадовыя саюзнікі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных26

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць