Меркаванні

Панкавец: Лукашэнка будзе працягваць віцца як вуж на патэльні

33 дні вайны, і расійская армія адступае з-пад Кіева. «Прапаганда, а часам і мы за ёй, шмат гадоў спрабавала выставіць Украіну «бананавай рэспублікай», мабыць, на гэтым і трымаўся міф аб тым, што расійская армія возьме Кіеў за тры-чатыры дні, які агучваў Лукашэнка ў інтэрв'ю Салаўёву», піша ў сябе ў фэйсбуку журналіст Зміцер Панкавец.

Вызвалены з-пад расійскай акупацыі горад Трасцянец Сумскай вобласці. Знішчаны расійскі танк каля помніка вызваленню ад нацыстаў. Фота @ressentiment_channel

«На справе ж мы ўбачылі ўстойлівае ўтварэнне, дзе ў ваенны час выдатна функцыянуюць усе дзяржаўныя інстытуты», — дадае пра Украіну журналіст.

Вось яшчэ шэсць высноў Панкаўца.

1. Асабістая мужнасць Зяленскага, які заставаўся ў Кіеве нават у тыя дні, калі здавалася, што штурм украінскай сталіцы — гэта пытанне часу.

За ўвесь гэты перыяд Зяленскі не «заскварыўся» ніводнага разу, годна выконваючы свае функцыі. І як паводзіны ўкраінскага лідара, канечне, кантрастуюць з дзеяннямі дзеда з бункера.

2. Ва Украіне амаль не аказалася здраднікаў.

Што таксама абвяргае міф аб татальнай карумпаванасці ўкраінскага грамадства. 

3. Наймацнейшыя рэгіянальныя лідары становяцца надзвычай папулярнымі постацямі ва Украіне.

І гаворка не толькі пра распіяранага няшку Віталя Кіма. Годныя лідары з'яўляюцца амаль ва ўсіх абласцях, дзе ідуць баявыя дзеянні.

4. Лукашэнка будзе працягваць віцца як вуж на патэльні, каб не ўводзіць беларускай арміі ва Украіну.

І як бы парадаксальна ні гучала, але чым даўжэй будзе праходзіць аперацыя, тым болей шанцаў, што яму гэта ўдасца. Тым не менш, гэта не змые ганебнай плямы з яго, што расійскія ракеты ляцелі на тэрыторыю Украіны з беларускай тэрыторыі.

5. Для ўкраінцаў гэта сапраўды «свяшчэнная вайна», дзе загінулыя за незалежнасць і цэласнасць краіны — гэта героі, якіх чакае Вальгала.

Для Расіі нават на афіцыйным узроўні — гэта ганебная спецаперацыя. Таму ахвяр вайны ў Расіі хаваюць амаль таемна, каб даведалася як мага меней людзей, пра нейкія ўшанаванні гаварыць увогуле не даводзіцца.

6. Сотні беларускіх добраахвотнікаў ратуюць гонар нашай краіны. Схіляю галаву перад іхняй смеласцю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Вытворцы пачалі гонку за стварэнне новага рэактыўнага рухавіка для самалёта — з адкрытым вентылятарам2

У Смалявічах дзяўчынка ўпала ў адкрыты люк. Сяброўка кінулася на дапамогу — і ўпала ў іншы1

Рэдкі амерыканскі аўтамабіль спрабуюць прадаць з аўкцыёну ў Гомелі. Ім валодае дзяржаўная арганізацыя1

У Мінску актыўна абжываюцца бабры. Чаго ад іх больш — карысці ці шкоды?5

У Мінску пабудуюць цэнтры для экстраннай медыцынскай дапамогі

Калядная крама, якую закрылі па даносе прапагандыстаў, адкрылася зноў. Але шары ў ёй ужо іншыя21

Беларускі брамнік выйшаў гуляць у матчы НХЛ і прапусціў тры шайбы пасля трох кідкоў1

Заснежаныя вёскі, песні, народная набожнасць. Ксёндз з Дзятлава ходзіць у сваёй парафіі «па Калядзе»2

У Іране афіцыйна прызналі, што падчас задушэння пратэстаў загінулі тысячы людзей8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША23

Калеснікава: Я не разумею, чаму Еўропа не пачала перамовы з Лукашэнкам раней за ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць