Свет

Давераная асоба Пуціна і аматарка «Наваросіі» публічна адхрысцілася ад былога куміра дзеля кар'еры

Оперная спявачка Ганна Нятрэбка, якая была даверанай асобай Пуціна на выбарах, атрымлівала з ягоных рук узнагароды і нават фатаграфавалася са сцягам «Наваросіі» падчас візіту ў Данецк, асудзіла вайну з Украінай. Пра гэта яна напісала ў Фэйсбуку.

Ганна Нятрэбка са сцягам «Наваросіі» разам з адыёзным украінскім дзеячам Юрыем Царовым. 

Нятрэбка ў сваім пасце адзначыла:

«Я катэгарычна асуджаю вайну ва Украіне, і мае думкі з ахвярамі гэтай вайны і іх сем'ямі. Мая пазіцыя ясная. Я не з'яўляюся сябрам якой-небудзь палітычнай партыі і не з'яўляюся саюзнікам якога-небудзь лідара Расеі.

Я прызнаю і шкадую, што мае мінулыя дзеянні або заявы маглі быць няправільна вытлумачаныя.

На самай справе, я сустракалася з прэзідэнтам Пуціным усяго некалькі разоў за ўсё сваё жыццё, у прыватнасці, з нагоды ўручэння ўзнагарод у знак прызнання майго мастацтва і на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды. 

У астатнім я ніколі не атрымлівала аніякай фінансавай падтрымкі ад урада Расеі, жыву ў Аўстрыі і з'яўляюся яе падатковым рэзідэнтам.

Я люблю сваю радзіму, Расію, і шукаю міру і адзінства толькі праз сваё мастацтва. Пасля абвешчанага перапынку я аднаўлю выступленні ў канцы траўня, першапачаткова ў Еўропе».

Прычынай гэтага паста, найверагодней, сталі праблемы з працягам прафесійнай кар'еры спявачкі ў Еўропе. 28 лютага, праз 4 дні пасля пачатку расійскага ўварвання, усе адносіны з Ганнай Нятрэбка разарваў тэатр Metropolitan Opera.

У заяве Тэатра гаварылася, што гэтыя адносіны не будуць адноўленыя, пакуль Расія не спыніць вайну і не кампенсуе Украіне прычыненую шкоду.

Ці дапаможа спявачцы гэтае публічнае адрачэнне ад былога куміра — пакажа найбліжэйшы час.

Каментары

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць