Свет

Conflict Intelligence Team: «Украінская ракета», што пакінула варонку на поўдзень ад Белгарада, прыляцела з боку Расіі

Учора адзін з белгарадскіх тэлеграм-каналаў апублікаваў кадры з відэарэгістратара, дзе бачнае месца, куды трапіў невядомы боепрыпас, як паведамляецца, у раёне Нікольскага на поўдзень ад Белгарада. Раней у расійскіх СМІ і сацыяльных сетках сцвярджалі, што туды трапіла ўкраінская ракета. Гэта адбылося ўжо пасля верагоднага налёту ўкраінскіх верталётаў на нафтабазу ў ваколіцах Белгарада. Тым часам аналітыкі даследчага цэнтра Conflict Intelligence Team знайшлі доказы недатычнасці Кіева да інцыдэнту.

«Нам удалося геалакаваць месца здымкі ў момант трапляння ракеты. Высветлілася, што відэарэгістратар здымае ў паўднёва-ўсходнім напрамку, а ракета прылятае злева, гэта значыць, з усходу ці паўночнага ўсходу, а значыць, з тэрыторыі Расіі», — гаворыцца ў паведамленні.

Памеры варонкі, якая ўтварылася пасля выбуху, па думку CIT, гавораць аб тым, што «гэта можа быць крылатая ракета 9М728 АТРК «Іскандэр-М», якія маюцца на ўзбраенні расійскай арміі і якіх не выкарыстоўвае Украіна.

«Мы не ўпэўненыя ў гэтым апазнанні. Так ці інакш, нам невядома аб выкарыстанні ўкраінскім бокам крылатых ракет у гэтым канфлікце, а ўкраінская балістычная ракета прыляцела б з боку ўкраінскіх пазіцый, гэта значыць, з захаду ці паўднёвага захаду.

Акрамя таго, па словах белгарадскага губернатара Гладкова, яшчэ адзін падобны інцыдэнт меў месца ў той жа час непадалёк ад Ясных Зораў Белгарадскай вобласці. Улічваючы, што Ясныя Зоры знаходзяцца прыкладна па кірунку палёту ракеты ад Нікольскага, цалкам магчыма, што гэта адносіцца да таго ж інцыдэнту», — пішуць даследчыкі.

У Conflict Intelligence Team адзначаюць, што не могуць дакладна вызначыць прычыну здарэння і ў іх ёсць некалькі версій.

«Мы не можам адназначна сцвярджаць, стаў прычынай інцыдэнту збой, які выклікаў сыход ракеты з курсу, або памылка навядзення. Улічваючы тое, што гэтая падзея амаль не асвятлялася ў расійскіх федэральных СМІ, наўмысная расійская правакацыя з запускам ракеты па расійскай тэрыторыі з мэтай абвінаваціць Украіну ўяўляецца нам малаверагоднай.

Так ці інакш, у адрозненне ад атакі на нафтабазу (і, магчыма, некаторыя іншыя аб'екты), мы гатовыя выключыць дачыненне Украіны да гэтага інцыдэнту)», — падкрэслілі аналітыкі.

Нафтабаза ў расійскім абласным цэнтры Белгарад загарэлася зранку 1 красавіка. Расійскі бок сцвярджае, што гэта вынік атакі ўкраінскіх войскаў, але афіцыйныя ўкраінскія асобы, як цывільныя, так і вайсковыя, гэтага не пацвярджаюць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць