Грамадства

Яго — у калонію, яе — на «хатнюю хімію». У Мінску за ўдзел у пратэстах асудзілі мужа і жонку

У судзе Ленінскага раёна Мінска за ўдзел у акцыях пратэсту ў жніўні 2020 года асудзілі Дар’ю і Аляксея Арбузавых, паведамляе «Вясна».

Суддзя Анастасія Ачалава асудзіла па ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) палітзняволенага Аляксея да 1,5 года калоніі агульнага рэжыму за ўдзел у двух маршах, а Дар’ю — да двух гадоў «хатняй хіміі» за ўдзел у адным маршы. 

Паводле абвінавачвання, 23 жніўня Аляксей «з мэтай публічнага выказвання незаконнымі спосабамі сваіх грамадска-палітычных поглядаў і пратэсту, вядзення дэструктыўнай дзейнасці, накіраванай, у тым ліку, на абвастрэнне напружанасці ў грамадстве», ажыццявіў блакіроўку руху транспарту — разам з іншымі людзьмі сваімі дзеяннямі парушыў рух 19 аўтобусаў і 5 тралейбусаў.

Акрамя гэтага, яму інкрымінавалі ўдзел у акцыі пратэсту 30 жніўня. За гэты эпізод асудзілі і яго жонку.

.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчу зноў заляцелі метэазонды з беларускімі цыгарэтамі

Беларускі самалёт даставіў сакрэтны груз у Камбоджу

Неабходныя 15 тысяч еўра для мамы Кацярыны Ваданосавай сабралі за два з паловай дні2

«Усіх цудоўных слоў свету недастаткова, каб расказаць, які ён». Кітайская жонка загінулага беларускага добраахвотніка распавяла пра яго4

Залужны плануе пакінуць пасаду пасла Украіны ў студзені і вярнуцца ў Кіеў6

Ад $475 да $3000 за нумар. Як выглядае першы люксавы гатэль Беларусі ФОТЫ27

Як будзе працаваць аварыйная служба ў Мінску ў навагоднія святы і куды тэлефанаваць, калі што здарыцца?

Былога міліцыянера і футбаліста аматарскай лігі асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Расія вывела на арбіту спадарожнікі Беларусі, Ірана і Эквадора

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч16

Чалавек года «Нашай Нівы» — Мікола Статкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць