Грамадства

Нечакана вызвалены лынтупскі ксёндз Аляксандр Баран. Два дні ён не дасядзеў у ізалятары

Увечары 6 красавіка выйшаў на волю пробашч каталіцкай парафіі Святога Апостала Андрэя ў Лынтупах ксёндз Аляксандр Баран. Яго адпусцілі з ізалятару раней тэрміну, бо па рашэнні суда, які прызначыў святару 10 сутак арышту, Барана павінны былі вызваліць 8 красавіка, піша katolik.life.

Ксёндз Баран (другі злева) разам з парафіянамі ў жніўні 2020 года 

Ужо 7 красавіка ксёндз цэлебраваў у касцёле святую Імшу. А пра канкрэтныя абставіны яго вызвалення пішуць наступнае:

«Святара з камеры выклікалі на размову. Сказалі, што, відаць, цяпер шмат спраў перад святамі — наперадзе Пальмовая нядзеля і Вялікі Тыдзень, а затым Пасха — і без тлумачэння прычын і каментароў вызвалілі».

Іншыя падрабязнасці раптоўнага вызвалення пакуль невядомыя. Парафіяне мяркуюць, што на такое рашэнне паўплываў грамадскі рэзананс і моцная малітва за святара, якую ладзілі ў парафіі, а таксама святары і вернікі з усёй Беларусі.

Ксёндз Баран быў затрыманы 25 сакавіка і правёў трое сутак пад вартай. Пасля заканчэння 72-гадзіннага тэрміну затрымання, у панядзелак, 28 сакавіка ён быў пакінуты пад вартай яшчэ на 72 гадзіны.

30 сакавіка святара выпусцілі, уручыўшы позву на судовае пасяджэнне на 4 красавіка. А ў гэты дзень яго зноўку затрымалі.

Меркавалася, што затрыманне ксяндза было звязана з яго ўдзелам у акцыях салідарнасці ў жніўні 2020 года, калі ён разам са сваімі парафіянамі выходзіў на вуліцу насупраць касцёла з кветкамі ў руках, такім чынам пратэстуючы супраць гвалту.

Фармальна ж ксяндза Аляксандра асудзілі за «несанкцыянаванае пікетаванне» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Ён сам віны не прызнаў, аднак суд усё роўна прызнаў яго вінаватым.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Бум на красоўкі сканчваецца?6

«Бульбяныя» — які брэнд загубілі! Вось што там гатавалі і што ўспаміналі пра іх Уладзімір Высоцкі і старшыня КДБ18

17‑гадовая студэнтка з Крыма паехала на спатканне — і яе забілі. Падазраюць расійскага вайскоўца, які паспеў паваяваць на «СВА»5

Мінчука, які катаўся на лыжах па плошчы Перамогі, выклікалі на размову ў ДАІ9

На Кіпры знік Уладзіслаў Баўмгертнер, былы гендырэктар «Уралкалія». Яго затрымлівалі па скандальнай справе ў Мінску4

Дзяўчына з Ірака працуе стаматолагам у Мар'інай Горцы19

Павучальная гісторыя пра падман ШІ з вершам Хадановіча12

Еўропа абмяркоўвае размяшчэнне войск НАТА ў Грэнландыі — каб Трамп перадумаў завалодваць востравам10

«Вось такія ў нас людзі». Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах5

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць