Грамадства

Суд над падпальшчыкам сістэм збору аплаты «БелТол» зрабілі закрытым. Яго абвінавачваюць па чатырох артыкулах

У судзе Барысаўскага раёна 19 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Іллі Трубіна. Яго абвінавачваюць па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 289 — акт тэрарызму; ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму, здзейснены паўторна; ч. 2 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў; ч. 1 арт. 295-1 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых рэчываў, паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядае суддзя Дзмітрый Крывела.

Паводле звестак следства, 34-гадовы жыхар Барысава ўчыніў падпалы двух парталаў сістэмы збору платы за праезд па дарогах «БелТолл» у Барысаўскім раёне. Пра затрыманне Трубіна стала вядома ў жніўні 2021 года. Да суда яго змясцілі пад варту.

«Абвінавачаны мэтанакіравана рыхтаваўся да здзяйснення злачынстваў. Ён загадзя нарыхтаваў бутэлькі з бензінам, выкарыстаў розныя меры канспірацыі, перасоўваўся на чужым транспарце і ў начны час. Маршрут выбіраў такім чынам, каб пазбегнуць буйных аўтадарог і не патрапіць у поле зроку відэакамер. Па месцы жыхарства абвінавачанага выяўленыя кактэйлі Молатава, боепрыпасы, БЧБ-сімволіка і іншыя атрыбуты «дамашняга тэрарыста», — паведаміў Следчы камітэт.

«На пачатку снежня 2020 года на трасе М1 каля вёскі Прыяміна Барысаўскага раёна мужчына падпаліў апаратны кантэйнер станцыі электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў. У студзені — «рамку» каля вёскі Ухалода», — паведамляў МУС. 

Нанесеная шкода папярэдне склала 450 тысяч рублёў.

Ілля Трубін раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся. У сваёй матывацыі абвінавачаны, як устаноўлена следствам, кіраваўся заклікамі розных дэструктыўных інтэрнэт-рэсурсаў аб нанясенні шкоды дзяржаўнай інфраструктуры.

На першым судовым пасяджэнні па прапанове абвінавачання працэс зрабілі закрытым.

Каментары

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові14

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова40

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму21

Над Мінскам было зафіксавана гало

У Ельскім раёне машына ўпала з моста ў раку — кіроўца патануў

Людзі спяць з тазікамі: у цэнтры Мінска затапіла цэлы жылы дом2

Сабаленку і Свёнтак могуць строга пакараць за адмову гуляць у Дубаі1

На Полаччыне было мінус 24,8°С, а што кажа народная прыкмета на гэтыя дні?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць