Свет

Чаму ЗША вырашылі не ўводзіць санкцыі супраць Аліны Кабаевай

Яшчэ некалькі тыдняў таму ЗША ўвялі санкцыі супраць буйных расійскіх кампаній і блізкіх да Крамля палітыкаў і бізнэсменаў. Але ж застаецца яшчэ адзін блізкі да Пуціна чалавек, які пакуль не пад амерыканскімі санкцыямі.

Фота: AP

Гаворка пра Аліну Кабаеву, колішнюю алімпійскую чэмпіёнку па мастацкай гімнастыцы. Амерыканскі ўрад лічыць яе каханкай Пуціна і маці як мінімум траіх яго дзяцей. Кабаеву падазраюць у тым, што яна спрыяе ўтойванню асабістага багацця Пуціна за мяжой.

Былая гімнастка ўсё яшчэ мае шансы трапіць пад санкцыі, але пакуль амерыканскія чыноўнікі асцерагаюцца ўключаць яе ў спісы. Яны хвалююцца, што ўвядзенне санкцый супраць Кабаевай будзе настолькі моцным асабістым ударам для Пуціна, што гэта яшчэ больш абвострыць і так напружаныя адносіны паміж Расіяй і ЗША, піша Wall Street Journal.

Згодна са звесткамі амерыканскіх журналістаў, звычайна ў ЗША пакеты санкцый разам выпрацоўваюць амерыканскае міністэрства фінансаў і Дзярждэпартамент, пасля чаго гэтыя абмежаванні яшчэ часта павінна ўхваліць і Рада нацыянальнай бяспекі. Мінфін падрыхтаваў санкцыі супраць Кабаевай, але ў апошні момант Рада нацбяспекі выкрасліла імя былой гімнасткі з санкцыйнага спісу.

Фота: АР

Крыніцы ў амерыканскім урадзе сцвярджаюць, што ёсць шэраг людзей, якія пакуль не пад санкцыямі, але меры супраць іх ужо падрыхтаваныя. Такім чынам, амерыканскія чыноўнікі цяпер чакаюць моманту, калі ўвядзенне санкцый супраць гэтых людзей мела б максімальны эфект, і ад санкцый супраць Аліны Кабаевай ніхто не адмаўляецца.

Заходнія чыноўнікі не маюць дакладнай інфармацыі пра тое, якое месца Кабаева займае ў Крамлі.

Але шмат хто з іх лічыць, што былая чэмпіёнка можа быць дужа ўплывовай асобай праз свае блізкія адносіны з Пуціным, якія ні Кабаева, ні Пуцін ніколі не прызнавалі.

Украінскі ўрад ужо выступаў з заклікамі ўвесці санкцыі супраць Кабаевай. Напрыклад, украінскі парламент накіраваў ліст уладам Швейцарыі, дзе, меркавана, знаходзіцца Кабаева, з заклікам дэпартаваць яе з краіны і арыштаваць яе нерухомасць. Швейцарскі ўрад у адказе паведаміў, што не мае доказаў таго, што Кабаева знаходзіцца на тэрыторыі іх краіны.

Аліна Кабаева сышла з гімнастыкі прыкладна ў 2008 годзе. У перыяд з 2007 па 2014 год яна з'яўлялася дэпутаткай Дзярждумы ад праўладнай «Адзінай Расіі», дзе атрымоўвала заробак прыкладна ў 140 тысяч даляраў.

Пазней былая гімнастка змяніла крэсла дэпутаткі на пасаду кіраўніцы холдынга «Нацыянальная Медыя Група», але 6 красавіка, перад абвяшчэннем чарговага пакета санкцый, даныя пра Кабаеву зніклі з сайта холдынга.

У перыяд з 2013 года Аліна Кабаева і яе сваякі набылі 6 кватэр, 2 дамы і вялікія надзелы зямлі ў элітных расійскіх рэгіёнах. Сярод іх былі раскошныя кватэры ў Маскве і Сочы, а таксама аб'ект нерухомасці ў Санкт-Пецярбургу плошчай больш чым у 210 квадратных метраў.

Чытайце таксама:

«Любімая жонка шалёнага дыктатара». Кабаеву просяць дэпартаваць са Швейцарыі. Але ці там яна, невядома

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»3

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Прыпяці выцягнуў таўсталобіка вагой за 25 кілаграм2

Украіна атакавала вайсковы завод у Чувашыі1

Ці можна есці прарослую бульбу, цыбулю і часнок?3

Дыпламатычны дарадца Ціханоўскай расказаў, навошта яму званіў Борыс Джонсан4

ДАІ будзе выкарыстоўваць новыя камеры ў Мінску — для кантролю спынення і стаянкі1

Мінскую Серабранку чакаюць маштабныя змены3

Экс-палітвязень расказаў, як атрымаў мікраінфаркт падчас суда1

Мужчыну забіла маланка ў Столінскім раёне

«Гэта шлях адзіночкі». Беларус большую частку жыцця праводзіць у вандроўках — наведаў ужо амаль 500 аб’ектаў ЮНЕСКА19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»3

Гурт «Дразды» пакідае сцэну і вінаваціць у гэтым «гіперактыўных блогераў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць