Здарэнні

«Русь Святая, храни веру православную». Удзельнічаў у праваслаўнай алімпіядзе, а пасля стаў здымаць дзіцячае порна

У Віцебску адразу па чатырох артыкулах за злачынствы супраць палавой недатыкальнасці судзяць маладога хлопца. Ён быў студэнтам, прафсаюзным актывістам, героем цэнтральных газет і нават удзельнікам алімпіяды «Русь Святая, храни веру православную», пішуць ННВ.

Мяркуючы па апошніх публікацыях у сацсетках, Эдуард Г. быў затрыманы ў пачатку лета мінулага года, калі павінен быў здаваць выпускныя экзамены ў адной з ВНУ Віцебска. Аднак, аб яго затрыманні не паведамлялася ў СМІ.

Пра маладога чалавека нават некалькі разоў пісала «Беларусь Сегодня». Ён удзельнічаў у прафсаюзным жыцці ВНУ, валанцёрыў на «Славянскім базары», хадзіў хроснымі хадамі па Віцебску і нават атрымаў грамату на алімпіядзе па духоўна-маральнай культуры «Русь Святая, захоўвай веру праваслаўную».

Зараз жа яму выстаўленыя абвінавачванні ў вырабе і распаўсюдзе порна (частка 2 артыкула 343 КК), у вырабе і распаўсюдзе порна з удзелам непаўналетніх (частка 2 артыкула 343-1 КК), у вырабе і распаўсюдзе порна з удзелам малалетніх (частка 3 артыкула 343-1 КК), а таксама ў распусных дзеяннях, учыненых у дачыненні да малалетняга (частка 2 артыкула 168 КК) і сэксуальным гвалце ў дачыненні да малалетніх (частка 3 артыкула 167 КК).

Паводле самых суровых санкцый аднаго з гэтых артыкулаў прадугледжана пазбаўленне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў.

Крымінальная справа разглядаецца судом Кастрычніцкага раёна Віцебска, пасяджэнні праходзяць у закрытым рэжыме.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў30

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

«Яны проста працягвалі забіваць». Што відавочцы кажуць пра крывавае падаўленне пратэстаў у Іране12

«Ты памёр?» Дзіўны кітайскі мабільны дадатак нечакана стаў вірусным

Трамп увёў 25‑працэнтныя мыты для кожнай краіны, якая вядзе бізнэс з Іранам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць