Грамадства

За «Жыве Беларусь!» берасцейцу далі тры месяцы арышту

27 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Брэста разгледзелі справу Паўла Фалькоўскага, якога абвінавачваюць у здзяйсненні злачынства па артыкуле 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці». Судовае пасяджэнне ўзначаліла Марыя Аліферук, піша Вясна.

Вядома, што пад арыштам абвінавачаны знаходзіцца з 22 лютага 2022 года — тым жа днём яго і затрымалі. Напярэдадні, уначы з 21 на 22 лютага, пры дапамозе балончыка з фарбамі Павел пакінуў на сценах гарадскіх збудаванняў некалькі надпісаў.

На адным з аўтобусных прыпынкаў напісаў «Жыве Беларусь», на сцяне апорнага пункта міліцыі ў мікрараёне «Кавалёва» — абрэвіятуру «ACAB».

Звычайна гэтую абрэвіятуру ў якасці лозунгу выкарыстоўваюць заходнія дысідэнты, якія выступаюць супраць паліцыі. На балконе і фасадзе яшчэ аднаго будынка абвінавачаны напісаў нецэнзурную фразу. Якую дакладна — на судзе не ўдакладнялася.

Пасля здзяйснення злачынства Паўла знайшлі і арыштавалі праз некалькі гадзін. Да суда абвінавачанага ўтрымлівалі ў Брэсцкім СІЗА.

Вядома, што на судовым пасяджэнні мужчына цалкам прызнаў сваю віну.

27 красавіка суд Маскоўскага раёна Брэста хутка разглядзеў справу Паўла Фалькоўскага і прызнаў яго вінаватым у здзяйсненні злачынства па артыкуле 341 «Апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці», прысудзіўшы абвінавачанаму тры месяцы арышту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі пачалі прадаваць беларускія планшэты, падазрона падобныя да кітайскіх2

Найгоршая ў Еўропе. Беларусь сярод аўтсайдараў у сусветным рэйтынгу ШІ11

У Мінску чалавек памёр на аўтобусным прыпынку1

Хто тая Аліна, з якой Лукашэнка танцаваў гэтым разам на навагоднім балі27

Марыя Калеснікава запісала калядны зварот на пяці мовах ВІДЭА30

Сям'я Ціханоўскіх павіншавала беларусаў з Калядамі ФОТА9

Развітанне з Мікітам Мелказёравым пройдзе 30 снежня ў Варшаве2

У Вялікім Егіпецкім музеі на вачах наведвальнікаў збіраюць карабель фараона Хеопса

Цапкала адказаў Коўлу. І зрабіў выгляд, што яго не злавілі на хлусні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі4

Іна Кулей: Мілінкевіч перамог смерць, але шлях да поўнага адужання няблізкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць