Свет

Літоўская разведка: Лукашэнка хоча прызнання Захаду і адмены санкцый

Беларускі рэжым хацеў бы прызнання з боку Захаду і адмены ці хаця б прыпынення ўвядзення новых санкцый. Пра гэта гаворыцца ў справаздачы аб дзейнасці Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы за 2021 год, піша reform.by. Справаздача апублікаваная сёння, 29 красавіка.

«Доўгатэрміновыя мэты Лукашэнкі — легітымацыя свайго рэжыму і нармалізацыя адносін з Захадам. У найбліжэйшай перспектыве ключавая задача Мінска — спыніць увядзенне новых санкцый супраць рэжыму, а пажадана — адмяніць ужо ўведзеныя», — лічаць літоўскія разведчыкі.

Для дасягнення сваёй мэты, гаворыцца ў справаздачы, беларускі рэжым выкарыстоўвае розныя інструменты, у тым ліку пагрозлівую рыторыку, дыпламатычны і эканамічны ціск, прапаганду і дэзінфармацыю, прававыя інструменты і нелегальную міграцыю:

  • Імкнучыся запалохаць літоўскіх палітыкаў і грамадства, Лукашэнка як публічна, так і па неафіцыйных каналах пагражаў дабрабыту грамадзян Літвы і бяспецы літоўскіх тавараў, якія ідуць транзітам праз Беларусь. Былі пагрозы павелічэння патоку нелегальнай міграцыі, а таксама кантрабанды тытуню і наркотыкаў у Літву.
  • У адказ на рашэнне Літвы даць прытулак лідару беларускай апазіцыі Святлане Ціханоўскай Беларусь выслала з Мінска амаль усіх літоўскіх дыпламатаў.

  • Распаўсюджваючы прапаганду, беларускі рэжым імкнецца апраўдаць свае дзеянні, дыскрэдытаваць і выклікаць недавер да літоўскага ўрада і беларускай апазіцыі. Рэжым выкарыстоўвае міграцыйны крызіс для дыскрэдытацыі суседніх краін ЕС за меркаваныя парушэнні правоў чалавека.

  • Беларускі рэжым сцвярджае, што ініцыяваў судовыя расследаванні супраць Літвы. Ён таксама выкарыстоўваў міжнародныя інструменты юрыдычнага супрацоўніцтва для пераследу выгнаных прадстаўнікоў апазіцыі.

  • Беларуская дзяржаўная кампанія «Белнафтахім» прыпыніла экспарт нафтапрадуктаў праз Клайпедскі марскі порт у 2021 годзе. Верагодна, што Лукашэнка імкнуўся пакараць Літву і такім чынам прадэманстраваць сваю падтрымку Крамлю, які быў зацікаўлены ў накіраванні беларускіх нафтапрадуктаў у расійскія парты і ўжо некаторы час узнімаў гэтае пытанне на двухбаковых сустрэчах.

  • Лукашэнка заахвочваў нелегальную міграцыю праз Беларусь, публічна заяўляючы, што Беларусь не спыніць міграцыю ў ЕЗ. Да арганізацыі і садзейнічання нелегальнай міграцыі былі прыцягнутыя беларускія ўстановы і прыватныя турыстычныя агенцтвы, а таксама кантрабандысты ці нават простыя беларускія грамадзяне, якія аказвалі транспартныя паслугі па праездзе да мяжы. Добрая даступнасць у паветры зрабіла Беларусь лёгка даступнай для іракцаў і грамадзян іншых краін Блізкага Усходу. Беларускія памежнікі сталі выканаўцамі рашэнняў рэжыму: замест аховы дзяржмяжы яны садзейнічалі незаконнаму яе перасячэнню.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускія біятланісты не трапяць на Алімпіяду — нават у нейтральным статусе2

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў6

Следчы камітэт прапанаваў даносіць на былых10

Пераемніца Мадура фігуруе ў расследаваннях ЗША па наркагандлі2

У Мінску адкрываецца прэміяльны рэстаран са стэйкамі за 1000 рублёў5

Каму яшчэ што можа стаць трэба «для нацыянальнай бяспекі» і як тут быць Беларусі28

Вайскоўцы з Германіі без тлумачэнняў датэрмінова пакінулі Грэнландыю35

Расійскім каналам забаранілі пісаць пра аварыю з удзелам Адама Кадырава

«Экстрэмістам» афіцыйна забаранілі працаваць з дзецьмі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі7

Вяртанне цяпла ў кватэры Мінска можа зацягнуцца да вечара. Гараджане апісваюць маштаб аварыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць