Грамадства

«Ладэ» кашмараць за 2020-ы. Выхаваўчы рэкет, выставілі штраф

Мінздароўя прыпыніла ліцэнзію самага вядомага прыватнага медцэнтра. Як высветліла «Наша Ніва», за гэтым — палітыка, а сума штрафу можа вырасці. 

У абгрунтаванні прычын пазбаўлення ліцэнзіі міністр аховы здароўя Зміцер Піневіч пераконвае, што прыпыненне дзеяння ліцэнзіі на дзейнасць «Ладэ» «не ёсць экстраардынарным фактам», рапартуе БЕЛТА.

Чытайце таксама: Мінздароўя прыпыніла дзеянне ліцэнзій на дзейнасць медцэнтраў «Ладэ» і «Клініка А1»

Піневіч пералічвае прэтэнзіі, якія тычыліся, у прыватнасці, «невыканання пратаколаў падчас аказання неадкладнай меддапамогі — гэта работа на абсталяванні, якое не зарэгістраванае або якое не прайшло неабходныя рэгламенты. Выяўленыя парушэнні санэпідрэжыму, якія могуць пацягнуць сур'ёзныя ўскладненні або пагрозу жыццю», — сказаў Піневіч. 

Работнікі медыцынскай сферы са словаў міністра смяюцца. 

«Калі ў «Ладэ» выяўлены «парушэнні санэпідрэжыму», то, каб быць паслядоўным, Піневічу трэба закрыць і ўсе без выключэння дзяржаўныя паліклінікі.

Ну бо параўноўваць дзяржпаліклініку па чысціні з «Ладэ» ж проста смешна, праўда? Ёсць жарт, чым адрозніваецца платная паліклініка ад бясплатнай: у платнай бахілы на ўваходзе бясплатна выдаюць, а ў бясплатнай яны за рубель прадаюцца, і таму там вечна бруд, бо кліенты грошай шкадуюць», — іранізуе суразмоўца са сферы. 

Фота: сацсеткі «Ладэ»

«Абсалютна ясна, што міністр «лепіць гарбатага». Хто хоць мінімальна сутыкаўся з праверкамі і нормамі, той ведае, што ідэальнага медыцынскага цэнтра (па меркаванні санстанцыі, пажарнікаў і міліцыі) проста немагчыма стварыць, таму што пажарнікам трэба будзе, каб вокны адкрываліся, а міліцыі — каб на іх былі краты. Гэта ўсё размовы ні пра што, Піневіча смешна слухаць, хай разбіраецца з недахопам медыкаў у дзяржаўных паліклініках.

«Ладэ» — рэальна флагман рынку. Там найлепшае абсталяванне і сабраныя лепшыя кадры за ўсе гэтыя годы, гэта агульнавядома», — рэзюмуе дзеяч са сферы. 

У медыцынскай супольнасці ўжо склалася меркаванне адносна таго, што рэальна адбываецца з «Ладэ». 

«Наколькі мы тут усе разумеем, тут так: за тое, што цэнтр аказваў бясплатную дапамогу пацярпелым ад зверстваў сілавікоў у 2020-м, была затоена злоба, якая з часам трансфармавалася ў пазапланавую праверку дзяржкантролю. Тая «знайшла» ўсё на свеце: «парушэнні» клінічных пратаколаў, «парушэнні» парадку аказання дапамогі, «парушэнні» стэрыльнасці і гэтак далей.

Нешта падобнае адбывалася, напрыклад, з «Грынам». Толькі там арыштоўвалі бенефецыяра.

У выпадку з «Ладэ» бенефецыяру таксама выстаўлены рахунак, але без затрымання. Гэта вузкая сфера, тут так проста дэталі не даведаешся, але лічыцца, што пакуль што ідзе збор грошай на пагашэнне сумы «выкупу». Сума невядомая шырокім колам. Матывацыя — спыненне дзейнасці цэнтра», — лічыць суразмоўца з медыцынскай сферы.

Супрацоўнікі «Ладэ» расказалі «Нашай Ніве», што афіцыйны памер штрафу, выстаўленага медцэнтру, — 1 мільён беларускіх рублёў. Але ёсць сумневы адносна канчатковасці гэтай сумы.

Звычайна, у падобных выпадках «выхаваўчага рэкету» з бізнэсаў здзіраюць больш. Напрыклад, у выпадку банка БелВЭБ крыніцы казалі «Нашай Ніве», што агульная сума, заплачаная за выхад яго менеджараў на свабоду, блізкая да 25 мільёнаў даляраў. Праўда, у выпадку «Ладэ» няма крымінальнай справы.

«Нашу Ніву» фінансуюць чытачы — падтрымаць проста

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра1

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

У Гомелі знясуць даваенны Дом сувязі — замінае пашырыць вуліцу, якая ў гэтым месцы і так мае восем палос1

У цэнтры Мінска п'яны кіроўца пратараніў слуп

У Беларусі пабачылі палярнае ззянне2

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам26

Міністр адказаў на чуткі пра скарачэнне дэкрэтнага адпачынку ў Беларусі

Аляксандр Авечкін стаў другім хакеістам у гісторыі НХЛ, які закінуў 1000 шайб3

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра1

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць