Здароўе

Кляшчоў усё больш. Дзе і па чым можна прышчапіцца ад клешчавога энцэфаліту

Кляшчы досыць актыўныя з сакавіка па лістапад, але пік іх прыходзіцца на май. Чытачка «Нашай Нівы» патэлефанавала ў мінскі гарадскі цэнтр вакцынапрафілактыкі і даведалася, як зрабіць прышчэпку, якая абароніць ад клешчавога энцэфаліту — сур’ёзнай віруснай інфекцыі, якая можа прывесці да смерці хворага.

Як праходзіць працэдура вакцынацыі?

У каляндар абавязковых прышчэпак «антыкляшчавая» не занесеная, але медыкі рэкамендуюць рабіць яе ўсім, хто жыве побач з лясамі, плануе выбірацца па ягады і грыбы, часта бывае ў густазасеяных парках, паляўнічым. Таксама заразіцца клешчавым энцэфалітам можна пры ўжыванні сырога, некіпячонага казінага малака.

Вакцыны ёсць як дарослыя, так і дзіцячыя (да 16 год). Поўны курс уключае ў сябе два кампаненты, якія робяцца з перапынкам пяць-сем месяцаў, а таксама рэвакцынацыю праз год. Пасля гэтага «абнаўляць» вакцыну для дзейснага выпрацоўвання антыцелаў супраць узбуджальніка віруса клешчавога энцэфаліту трэба будзе кожныя тры гады. Ідэальна рыхтавацца да сезона восенню, але калі гэтага не здарылася, можна стартаваць з курсам вакцынацыі і летам, у так званы эпідсезон.

«На дадзены момант у нас свабодныя акенцы на першую прышчэпку на чэрвень. Вакцына расійскай вытворчасці «ЭнцэВір». Пры неабходнасці рэвакцынацыю можна зрабіць і праз месяц, і нават праз два тыдні (экстраная прафілактыка) — галоўнае мець на руках накіраванне ад тэрапеўта з пацверджаннем супрацьпаказанняў да вакцынацыі (для тых, хто робіць яе першы раз)», — расказалі ў Цэнтры вакцынапрафілактыкі.

Які кошт?

Вакцынацыя ад энцэфаліту для груп рызыкі ў Беларусі бясплатная. У яе ўваходзяць супрацоўнікі лесаўпарадкавальных арганізацый, якія выконваюць працы на тэрыторыях нацыянальнага парка «Белавежская пушча», Бярэзінскага біясфернага запаведніка і ў іншых энзаатычных месцах (дзе назіраліся ўсплёскі захворвання).

Усе астатнія жадаючыя могуць прышчапіцца на платнай аснове.

На тэрыторыі Беларусі агулам дазволеныя для выкарыстання наступныя вакцыны: «ЭнцэВір» і «Клешч-Э-ВАК» вытворчасці Расійскай Федэрацыі, а таксама «ТыкаВак» і «ТыкаВак Джуніор» вытворчасці Pfizer Inc. (ЗША).

У мінскім Цэнтры вакцынапрафілактыкі (Якубоўскага, 53), напрыклад, адна прышчэпка «ЭнцэВір» каштуе 25,75 рублёў. Пра найбліжэйшыя да дома пункты вакцынацыі можна даведацца ў мясцовых паліклініках ці цэнтрах гігіены і эпідэміялогіі.

Робяць прышчэпку ад клешчавога энцэфаліту і ў прыватных медцэнтрах. Напрыклад, у «Нардзін» поўны курс вакцынацыі «ТыкаВак» на сёння каштуе 96 рублёў. 

Яно варта таго? Якая ў вакцыны эфектыўнасць?

Згодна з дадзенымі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, штогод у Беларусі рэгіструецца больш за дзве тысячы выпадкаў хваробы Лайма і каля 100 выпадкаў клешчавога энцэфаліту. Прычым у сувязі з пацяпленнем першыя выпадкі ўкусаў рэгіструюцца ўжо ў лютым. 

Канечне, абараніць сябе ад кляшчоў і іх інфекцыі можна рознымі «народнымі» спосабамі: насіць у лясах закрытае адзенне, карыстацца рэпелентамі, якія адпужваюць членістаногіх, праводзіць самаагляд пасля наведвання лясоў і паркаў, уважліва аглядаць хатніх жывёл, не піць сырога казінага малака.

Чым менш клешч знаходзіцца на чалавеку, тым меншая імавернасць, што ён занясе інфекцыю. Лічыцца, што калі клешч прасядзеў на вас менш за 24 гадзіны, небяспека малая.

Канечне, калі кантакт здарыўся, у паліклініцы прапануюць прафілактычнае лячэнне — прызначаць прыём антыбіётыкаў. Але самай надзейнай абаронай ад энцэфаліту медыкі называюць менавіта прышчэпку. 

У каментарыі «Нашай Ніве» мінскі эпідэміёлаг адзначыў, што сярод прышчэпленых людзей заражэнняў у іх практыцы не назіралася.

Але важна, каб другая прышчэпка была зробленая за два тыдні да выезду ў раён, дзе магчымая імавернасць сустрэчы з кляшчом, інакш імунітэт не паспее выпрацавацца.

Чытайце таксама:

Мінздароўя: Сітуацыя з COVID-19 стабілізавалася, зводкі цяпер будуць раз на месяц

Каментары

Цяпер чытаюць

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?30

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Усе навіны →
Усе навіны

Як часта трэба купляць новыя трусы — адказ можа здзівіць16

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk9

На відэа пра магілёўскага маньяка сілавікі трымаюць яго на доўгіх рамянях. Што гэта і навошта?14

Памерла Наталля Дораш8

Амаль тысяча расійскіх вайскоўцаў, якія прыйшлі з вайны, сталі фігурантамі спраў аб забойствах2

Галубы і вароны захапілі цэнтр Брэста

У Польшчы ліквідавалі нелегальны ўкраінскі бізнэс, паслугамі якога скарысталіся 134 беларусы3

Сікорскі пра інтэрв'ю Меркель: Канцлерка забылася, чым займаўся яе ўрад11

Адзін з найбольшых расійскіх НПЗ спыніў найбуйнейшую перапрацоўчую ўстаноўку5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?30

Чаму ў Мінску так шмат рэкламы анлайн-казіно?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць