Вайна

На Чарнігаўшчыне селянін, якога расстралялі і закапалі расіяне, выбраўся з магілы ВІДЭА

Мікалаю Кулічэнку і двум яго братам расіяне звязалі рукі і ногі і стрэлілі ў галовы. Потым целы закідалі зямлёй. Але Мікалаю куля прабіла толькі мяккія тканкі і яму ўдалося выжыць. Выбраўшыся з магілы, ён пешшу дайшоў да найбліжэйшай вёскі, дзе яго схавалі мясцовыя жыхары. Глядзіце незвычайную гісторыю і звярніце ўвагу на гаворку. У гэтых сёлах недалёка ад мяжы Беларусі гавораць на беларускім дыялекце, гэта адчуваецца нават калі людзі стараюцца гаварыць па-ўкраінску.

Трох братоў пасля акупацыі вёскі рускія арыштавалі, трое сутак іх дапытвалі, а пасля расстралялі. Пасля вызвалення вёскі магілу абшукалі, там было ўжо два целы. У мужчын звязаны ногі і рукі, а таксама агнястрэльныя раненні галавы, пацвердзіў пракурор Чарнігаўскай раённай пракуратуры Сяргей Хамайка. Журналісты знайшлі трэцяга брата.

18 сакавіка расіяне правялі ператрус у доме братоў, знайшлі форму Узброеных сілаў малодшага брата Яўгена і медалі дзеда. Па словах Міколы, гэта стала прычынай будучых катаванняў і расстрэлу.

Яўгена вывелі на вуліцу, паставілі на калені і збілі дубінкай, якую ён зрабіў сам.

Хлопцам завязалі вочы, закінулі ў вайсковую машыну і вывезлі з вёскі.

Пазней стала вядома, што людзей для допытаў звозяць у Вішнева на тэрыторыю тартака.

«На паддонах ляжалі параненыя салдаты», — распавёў Мікалай.

У гэтым пакоі братоў трымалі тры дні. Потым павезлі на расстрэл.

Расіяне выкапалі братам магілу. Усім тром звязалі рукі, ногі і вочы і прастрэлілі галовы, засыпалі зямлёй. 

Першым застрэлілі малодшага. «У яму кінулі, а потым Дзіму расстралялі, але ў яму не кінулі. А потым, калі ў мяне стралялі, мяне яшчэ і штурханулі нагамі. Я ўпаў на старэйшага», — распавёў мужчына.

Куля прайшла скрозь шчаку і не закранула жыццёва важныя органы.

Нягледзячы на звязаныя ногі і рукі, Мікола выбраўся з-пад зямлі і з магілы. Ён дабраўся да бліжэйшай вёскі, мінуў расійскі блокпост. Там яго прытуліла жыхарка вёскі Валянціна Пятроўна.

Аператыўна-следчая група выехала на месца пахавання пасля дэакупацыі пасёлка. Пракурор пацвердзіў інфармацыю, што ў братоў былі звязаныя вочы, рукі і ногі, агнястрэльныя раненні.

Падраздзяленні СБУ будуць ідэнтыфікаваць злачынцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу5

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча можа адкрыць мяжу з Беларуссю пасля 20 лістапада9

Трамп абяцае выплаціць грамадзянам ЗША па $2000 у якасці дывідэндаў ад мытных пошлін8

СК заклікае дарослых дзяцей пажылых бацькоў зрабіць ім памяткі на выпадак тэлефанаванняў незнаёмых1

Кіраўнік МУС Літвы: Ціск на Беларусь змяншае паток кантрабандных шароў2

У Бельгіі над АЭС лёталі тры беспілотнікі

Берта, што шукала хлопчыка ў Бярэзінскім раёне, знайшлася

Мытны камітэт прыгразіў Літве захадамі ў дачыненні да грузавікоў, што знаходзяцца ў Беларусі3

Спявачку Манетачку забралі ў бальніцу проста падчас канцэрта ў Рызе3

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу5

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць