Культура

У Беларусі з'явілася новая музычная зорка

Смалявіцкі калектыў «Hanz’n’Grüber» з трэкам «Infinity» увайшоў у дзесятку лепшых танцавальных трэкаў лета ў хіт-парадзе на ўкраінскім радыё.

Смалявіцкі калектыў «Hanz’n’Grüber» з трэкам «Infinity» увайшоў у дзесятку лепшых танцавальных трэкаў лета ў хіт-парадзе на ўкраінскім радыё KISS FM.

«Hanz’n’Gruüber – гэта маладыя людзі Аляксей і Дзмітрый. Яны ствараюць электронную музыку. Музыку да трэка «Infinity» яны запісалі ў Беларусі, а ў Расіі CANDY KATE запісала вакал. Як кампазіцыя была зведзена, падпісалі кантракт з украінскім лэйблам «Royaltracks». Лэйбл займаецца рэкламай трэка і яго продажам. Пра галасаванне на ўкраінскім радыё беларусы даведаліся толькі тады, як іх кампазіцыя заняла чацвёртае месца ў хіт-парадзе. Ці будзе вызначацца з дзесяці трэкаў адзін найлепшы, музыкі не ведаюць. Але галасаванне яшчэ працягваецца.

Праект «Hanz’n’Grüber» існуе каля двух гадоў. Яго ўдзельнікі жывуць у Смалявічах. Яны пэўны час супрацоўнічаюць з «Royaltracks». Як вынік супрацоўніцтва – беларускую каманду ўжо ведаюць ва Ўкраіне і Расіі. Дома, на жаль, менш. «У Беларусі перспектывы з электроннай музыкай горшыя, чым у нашых усходніх суседак», – кажуць маладыя людзі.

Зараз калектыў рыхтуецца да пачатку новага танцавальнага сезону. А ў перспектыве плануюць запісаць альбом.

«Мы ў стане выпусціць альбом зараз. Але спачатку трэба займець добрае імя, каб дыск пасля не пыліўся ў крамах», – упэўненыя маладыя музыкі.

Відэа Hanz’n’Grüber можна паглядзець праз Ю-т'юб:

Сяргей Макарэвіч, фота hanzgruber.promomix.ru

Каментары

Цяпер чытаюць

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Усе навіны →
Усе навіны

Рыбак на Мінскім моры злавіў двух здаравезных самоў. Адзін важыў 70 кілаграмаў, другі — крыху менш2

Артура Сянько пакінулі пад вартай у ЗША. Яму па-ранейшаму пагражае дэпартацыя5

Кампанія-аднарог з беларускімі каранямі заплаціць мільёны даляраў за злоўжыванне асабістымі данымі

У Мінску затрымалі «групу нацыстаў». На відэа ў асноўным украінская сімволіка9

Як Капенгаген стварыў «зялёную хвалю» для веласіпедыстаў3

Як Расія з дапамогай карабля-шпіёна сочыць за падводнымі кабелямі Еўропы

Беларускія фуры стаяць у шматкіламетровых чэргах на мяжы Расіі і Казахстана3

Фоты з Масквы даюць пабачыць Пуціна і Лукашэнку без грыму26

Лукашэнка хоча на грошы, якія засталіся ад будаўніцтва АЭС, пабудаваць яшчэ адзін блок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе6

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць