Улада

Навучэнцы падпольнага Коласаўскага ліцэю правялі лінейку

Дзень ведаў традыцыйна адзначылі каля былога будынку ліцэю па вуліцы Кірава, 21.

Дзень ведаў традыцыйна адзначылі каля былога будынку ліцэю па вуліцы Кірава, 21.

1 верасня побач з будынкам па вуліцы Кірава, 21, навучэнцы былога Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, іх бацькі і выкладчыкі зладзілі ўрачыстую лінейку. Дзень ведаў адзначылі экскурсіяй і выкананнем гімну «Gaudeamus igitur» У інтэрв'ю БелаПАН намеснік дырэктара ліцэя Лявон Баршчэўскі зазначыў, што ў цяперашніх беларускіх умовах узрастае актуальнасць дзейнасці ліцэя, бо ў краіне «фактычна знішчана ліцэйска-гімназічная адукацыя і ўсе навучальныя ўстановы гэтага тыпу пераведзены ў статус звычайных школ, хоць і захавалі свае ранейшыя назвы».

Заняткі ў ліцэі распачнуцца ў кастрычніку. У летку навучэнцы разам з выкладчыкамі правялі традыцыйную ўжо летнюю сэсію ў Польшчы. На сёння ў напаўпадпольным ліцэі займаецца каля 60 навучэнцаў.

* * *

Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа быў заснаваны 28 лістапада 1990 году. Першапачаткова працаваў як нядзельны Беларускі гуманітарны ліцэй пры арганізацыі Таварыства беларускай мовы iмя Ф. Скарыны Савецкага раёну г.Мінску. Загадам Міністэрства народнай адукацыі БССР № 214 ад 23 верасня 1991 г. на базе нядзельнага ліцэю быў створаны стацыянарны Беларускі гуманітарны ліцэй, які пачаў працу з 1 кастрычніка 1991 года. У 2003 г. Міністэрства адукацыі ліквідавала ліцэй, матывуючы гэта неабходнасьцю «аптымізацыі навучальнага працэсу». Тады ж будынак па адрасе Кірава, 21 быў перададзены гарадскімі ўладамі суду Цэнтральнага раёну.

СП

Каментары

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Адміністрацыя Трампа разважае над стварэннем «Рады міру» для Украіны па прыкладзе Газы4

Хто быў архітэктарам Вялікай піраміды ў Гізе?2

Пратэсты ў Іране, верагодна, ужо канчаткова задушылі26

Жыхар Калінкавічаў ажыўляе легенды савецкага аўтапрама і скарае TikTok1

Луўр значна павысіў цэны для наведвальнікаў не з Еўрасаюза2

Стала вядома, у якіх жахлівых умовах трымаюць у зняволенні псіхіятра Ігара Пастнова2

Коні, як і сабакі, здольныя адчуваць пах людскога страху1

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў8

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць