Вайна

Расійскія войскі кантралююць большую частку Севераданецка, у горадзе баі

Большую частку Севераданецка на Луганшчыне кантралююць расійскія войскі, але рызыкі атачэння байцоў УСУ пакуль няма, сказаў кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай у эфіры Радыё Свабода ў аўторак вечарам.

«Баі ўжо ідуць усярэдзіне горада. Расійскія войскі кантралююць большую частку горада. Але што да таго, што дзесьці будуць акружаныя нашы вайскоўцы… такога не адбудзецца.

Ёсць магчымасць манеўраваць. Вайскоўцы спакойна трымаюць абарону на тых пазіцыях, якія займаюць цяпер».

Гайдай таксама расказаў, што ў горадзе пашкоджана каля 90% усіх дамоў, з іх 60% аднаўленню амаль не падлягаюць. Таксама цалкам разбураная крытычная інфраструктура, цэнтральнага забеспячэння вады, газу або электраэнергіі няма.

Эвакуацыя з горада цяпер практычна немагчымая, гуманітарная дапамога таксама не завозіцца. «Зараз падвезці гуманітарныя грузы ў горад няма магчымасці, таму што баі ідуць ўсярэдзіне. Таму я і заклікаю мясцовых жыхароў, каб яны хаваліся ў сховішча. Зараз з Севераданецка няма ніякай магчымасці выехаць. З пэўнай часткі, якую кантралююць украінскія войскі — магчыма, але гэта вельмі рызыкоўна. Шанцы вырвацца вельмі маленькія. Таму рызыкаваць жыццём людзей проста няма сэнсу», — адзначыў кіраўнік АВА.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў15

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

У Амстэрдаме аб'явілі пра знаходжанне раней страчанай карціны Рэмбранта

«Растае снег, ідзе дождж — мы плывём»: у Віцебску новабудоўлю падтоплівае ўжо другую вясну

«Хоць нешта ў гэтым свеце павінна быць стабільным». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму ніколі не зробяць квас для прыхільнікаў ЗЛЖ7

З-за вайны ў Іране цэны на газ у Еўропе ўзляцелі амаль на 50%

Каб забіць Хаменеі, ізраільская разведка ўзламала дарожныя камеры ў Тэгеране і адключыла вышкі мабільнай сувязі21

Трамп: Перамовы з Іранам весці занадта позна3

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў15

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць