Афіша11

Бітва падушкамі ў гонар 495-годдзя Аршанскай бітвы

Дазволеная гарвыканкамам, яна адбудзецца ў Дзень вайсковай славы 8 верасня ў скверы Янкі Купалы а 19.00.

Чарговая пацеха «Бітва падушкамі» афіцыйна дазволеная Мінгарвыканкамам. Яна адбудзецца ў Дзень вайсковай славы 8 верасня ў скверы Янкі Купалы а 19.00.

Удзельнікам трэба мець з сабой падушку альбо нешта да яе падобнае (спальнік, мяккую цацку, надзіманага кракадзіла і г.д.). Арганізатары падзеляць усіх удзельнікаў на каманды. А далей як у 1514‑м: войскі Вялікага Княства Літоўскага пойдуць на маскоўскія войскі, каб ажно пер’е паляцела!

Аршанская Бітва — адбылася падчас маскоўска‑літоўскай вайны 1512—1522 гадоў паміж войскамі ВКЛ і Вялікага княства Маскоўскага.
8 верасня 1514 года 30‑тысячнае беларускае войска пад камандаваннем гетмана Канстанціна Астрожскага нагалаву разбіла 80‑тысяч войска Масквы. Гэтая бітва стала адной з самых славутых перамогаў Беларусі і назаўсёды ўнесла ваенны геній Канстанціна Астрожскага ў сусветную гісторыю.

Бой падушкамі — гэта міжнародны рух, які мае дзесяткі тысяч жаўнераў па ўсяму свету. Самая маштабная бітва адбылася ў універсітэце Олбані ў Нью‑Йорку, дзе 3648 чалавек біліся за мір ва ўсём свеце. Дэвіз міжнароднага бою падушкамі — Pillow fight «Make feathers, not war!» у вольным перакладзе на беларускую як «Пухавы бой: Пераробім мячы на падушкі!»

Падобная акцыя прайшла сёлета 15 ліпеня. Яна была прысвечана 599-годдзю Грунвальдскай бітвы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба28

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

ААЭ і Саудаўская Аравія прыгразілі Ірану адказам на ўдары па іх тэрыторыі

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба28

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць