Свет

Украінскі епіскап — патрыярху Кірылу: Вы адкажаце перад Богам за кожную слязінку матчыну, за кожную свежую магілку

Епіскап Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату мітрапаліт Лонгін жорстка раскрытыкаваў патрыярха Кірыла за падтрымку вайны.

Падчас нядзельнай пропаведзі 6 чэрвеня ён сказаў, звяртаючыся да Кірыла: «Дзякуем, Ваша Святасць, за вялікае ваша бласлаўленне на кровапраліцце. Гэта бязбожжа! Нам вельмі балюча, браты і сёстры. Трэба стаяць на каленях і прасіць спыніць кровапраліцце, а не бласлаўляць на вайну. Хтосьці будзе адказваць за гэтую кроў пралітую, за матчыны слёзы, за дзяцей, якія засталіся сіротамі. Вы будзеце адказваць, тыя, хто бласлаўляе вайну.

Вы адкажаце перад Богам за кожную слязінку матчыну, за кожную свежую магілку.

Гэта так не даруецца, Вы паранілі ўвесь украінскі народ і праваслаўны свет. Вы прынеслі нам вялікі боль. Не шукайце сабе апраўдання».

(…) Божага вам бласлаўлення, браты і сёстры: не забывайце, нашы дзеці паміраюць, мы кожны дзень хаваем нашых сыноў і дзяцей. Поўна ўдоў, сірот, слёзы і матчыны слёзы. Да чаго мы дайшлі? Вы нічога не адчуваеце? Ваша душа не баліць? Мы не можам спаць па начах. (…) Вы пакінулі людзей без прытулку, без дома, без хлеба, без вады, вы пакінулі дзяцей плакаць па дарогах, чужымі сіроткамі. Не баліць душа? Сумленне не мучыць, ваша Свяцейшаства? Вы блаславілі вайну, за гэтую кроў прыйдзецца адказваць. І за нашу чысціню праваслаўнай веры таксама прыйдзецца адказваць».

Мітрапаліт Лонгін — значны дзеяч УПЦ МП, які атрымаў званне Героя Украіны за працу па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот.

Патрыярх Кірыл не асуджаў расійскае ўварванне ва Украіну. Падчас пропаведзяў у сакавіку ён казаў, што «восем гадоў ідуць спробы знішчыць тое, што існуе на Данбасе». І што Данбас у бядзе менавіта таму, што там «ідзе непрыманне так званых каштоўнасцяў, якія сёння прапануюцца тымі, хто прэтэндуе на сусветную ўладу», нагадвае «Бі-бі-сі».

Таксама Кірыл перадаў кіраўніку Расгвардыі Золатаву абраз, каб ён «натхніў маладых воінаў, якія прымаюць прысягу».

Прадстаўнікі УПЦ крытыкавалі Кірыла і раней. У канцы мая ўдзельнікі сабору УПЦ прынялі заяву з асуджэннем вайны, якую Расія вядзе супраць Украіны, выказалі нязгоду з пазіцыяй маскоўскага патрыярха Кірыла і ўнеслі змены ў свой статут, якія замацоўваюць яе «поўную самастойнасць і незалежнасць», нагадвае «Бі-бі-сі».

Каментары

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Усе навіны →
Усе навіны

На «Полі цудаў» спелі песню пра тое, як класна жыць з адключаным інтэрнэтам9

Хто зможа двойчы зрабіць ЭКА бясплатна? Расказаў міністр аховы здароўя7

Першае ФОТА вызваленай Валерыі Касцюговай2

Некаторым вызваленым 19 сакавіка палітвязням, якім дазволілі застацца ў Беларусі, забаранілі афармляць сімкі і карыстацца банкаўскімі карткамі24

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам9

Палякі купляюць дамы ў Беларусі — цікавяцца, ці хопіць на жыццё еўрапейскай пенсіі, і радуюцца смешным выдаткам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць