Грамадства

«Канчаткова пераарыентаваліся на абслугоўванне расійскіх інтарэсаў». Хто чытае беларускія прапагандысцкія рэсурсы

Тэлеграм-канал «Беларускі парадак» прааналізаваў працу айчынных прапагандысцкіх сацсетак і прыйшоў да высновы, што сярод іх падпісчыкаў беларусаў мінімум.

Выдаленне «Желтых сливов» і канала ГУБАЗіК «носіць сістэмны характар, што не можа не радаваць. Таму прэпарую метады і мэты іх працы, каб было зразумела, якога інструмента пазбавіўся рэжым», — піша аўтар.

На яго думку, распаўсюджана памылковае меркаванне, што іх аўдыторыяй з'яўляецца ядзерная аўдыторыя Лукашэнкі.

«Спачатку так яно і было. Але такіх набіралася нягуста — нешматлікія актывісты, сілавікі, супрацоўнікі турмаў, бюджэтнікі пад прымусам. Гэта быў ранні перыяд, з моманту стварэння па канец 2020. Ключавой задачай была дэгуманізацыя і расчалавечванне апанентаў, з чым яны і справіліся».

Але потым, піша аўтар, асноўнымі спажыўцамі і распаўсюджвальнікамі кантэнту сталі менавіта апаненты рэжыму.

«Асабіста мяне заўсёды злавала, калі нашы людзі самастойна глядзелі і перасылалі гэтую дзічыну знаёмым. Я разумею, калі прапаганду вычытваюць людзі, каму за гэта плацяць — журналісты, аналітыкі, прафесійныя маніторы. Або блогеры, якія шукаюць сакавітыя моманты для свайго прадукту. Але астатнія — навошта? Гэта як сам паеў галубцоў з лайном, дык яшчэ і пабег знаёмых частаваць.

Смех-смехам, але гэта была найчыстая атакуючая прапаганда, нацэленая на дызмараль і шакаванне апанента (дэгуманізацыя не спынялася). Часам гэта ўдавалася, асабліва калі ішлі не ў лабавую атаку, а працавалі больш тонка, змушаючы сумнявацца ў відавочных рэчах».

Наступны этап трансфармацыі, паводле інфармацыі канала, адбыўся напярэдадні расійскага ўварвання ва Украіну.

«Да таго моманту белдзяржцялега канчаткова пераарыентавалася на абслугоўванне расійскіх інтарэсаў. Усе гісторыі пра галадаючы Захад, распятых хлопчыкаў, укры самі сябе бамбяць ‒ яны не надта цікавыя беларусам. Што і прывяло да цікавага феномену — асноўнымі спажыўцамі рэжымнай прапаганды сталі наогул не беларусы, а расейцы.

Асабліва выразна гэта відаць па ютубе, дзе адміністрацыя паваліла каналы федэральных медыя і ключавых прапагандыстаў.

Бедныя расіяне, не маючы магчымасці атрымаць ін'екцыю Салаўёва ў мозг, сталі глядзець нашых «госаў». Гэтым і тлумачацца мільённыя прагляды на асобных роліках. А не тым, што раптам беларусы палюбілі БТ і АНТ».

Падобная сітуацыя, паводле звестак «Беларускага парадку» і ў тэлеграме.

«Першапачаткова сетку «белгосаў» раскручвала расійская сетка (Віцязева, Гаспаран і іншыя), дапамагаючы набраць першую аўдыторыю. Далей нейкі час пыхкалі на сваёй цязе, перыядычна падліваючы ботаў ці падпісваючы бюджэтнікаў па разнарадцы. А з пачаткам вайны пайшоў ужо натуральны расійскі трафік, што прыцягваўся кантэнтам, які не мае да Беларусі ніякага дачынення».

Аўтар канала лічыць, што ў гэтым і крыецца сакрэт статыстыкі праглядаў і падпісчыкаў.

«Па маіх ацэнках, прыкладна 60-70% аўдыторыі «ЖС» складалі расіяне. Гэта стала ясна, калі яны спешна накручвалі аўдыторыю, ганяючы рэпост менавіта па расійскай сетцы (дэталёва можна агледзець на «ТгСтаце»).

Рэальны памер рэжымнага сегмента Тэлеграма — не больш за 30 тысяч карыстальнікаў».

З нагоды інфармацыйнага спецназа, якім палохаў Лукашэнка, аўтар піша, што, з досведу, прыцягнуць новую аўдыторыю яны не ў сілах, але «падзас*аць экасістэму, сеяць дэзу, яны могуць».

«Таму простая парада: самы эфектыўны спосаб супрацьстаяць прапагандзе — не чытаць яе. І сумнявацца, задаваць пытанні, пераправяраць. Бо, у канчатковым рахунку, праўда на нашым баку. Немагчыма бясконца называць чорнае — белым, беднае — багатым, архаічнае — сучасным. Каб разбурыць гэты штучны свет і паказаць яго ўбогасць, нічога прыдумляць не трэба. Дастаткова проста паставіць люстэрка».

Лукашэнка: Не трэба баяцца слова прапаганда

Беспрацоўны з судзімасцю, няня, адміністратар гатэля і адмаўляльнік Халакосту. Каго лукашэнкаўская прапаганда выдае за замежных экспертаў?

Дзмітрый Навоша: Нават праз 10—15 гадоў пасля разбурэння нашага таталітарызму мы будзем сустракаць бабуль-лукашыстак

Каментары

Цяпер чытаюць

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?3

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка7

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы4

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў14

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

Анжаліка Агурбаш перанесла сваё чарговае вяселле11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?3

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць