Улада22

Лукашэнка — Чавесу: Усе нашы дамоўленасці беларусамі будуць свята выконвацца

Усе нашы дамоўленасці беларусамі будуць свята выконвацца, заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 верасня на нефармальнай сустрэчы з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам у рэзідэнцыі «Заслаўе».

Усе нашы дамоўленасці беларусамі будуць свята выконвацца, заявіў Аляксандр Лукашэнка 8 верасня на нефармальнай сустрэчы з прэзідэнтам Венесуэлы Уга Чавесам у рэзідэнцыі «Заслаўе».

«Я хачу выказаць падзяку за тую каласальную падтрымку і дапамогу, якую ты аказваеш нашай краіне. Нашы людзі ведаюць усё — і аб фінансавай падтрымцы, і аб тым, што наша нафтавая кампанія ўжо атрымала першы прыбытак», — сказаў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што Беларусь вельмі абавязана венесуэльскаму народу. «Вашы просьбы для нас закон», — сказаў беларускі кіраўнік.

Уга Чавес адзначыў, што заўсёды прыязджае ў Беларусь «з адкрытым сэрцам».
Паводле яго слоў, перад сустрэчай з Лукашэнкам ён наведаў МАЗ і Мінскі завод колавых цягачоў. «Для нас вельмі важныя сумесныя прадпрыемствы па вытворчасці аўтамабіляў, трактароў, якія будуць збірацца ў Венесуэле», — сказаў Чавес.

«Вельмі важныя праекты па будаўніцтве жылля, па нафтаразведцы», — заявіў прэзідэнт Венесуэлы. Ён таксама падкрэсліў, што для інтэграцыі Беларусі і Расіі «няма межаў».

Чавес перадаў Лукашэнку прывітанне ад лідэраў шэрагу дзяржаў. «Я прывёз табе прывітанні ад «восі зла». Фідэль, Рауль (браты Кастра. — БелаПАН.), Ахмадзінежад, Бутэфліка, Кадафі, Бердымухамедаў (прэзідэнты Ірана, Алжыра, лідэр лівійскай рэвалюцыі, прэзідэнт Туркменістана. — БелаПАН.) перадавалі табе прывітанні», — сказаў Чавес.

Ён таксама адзначыў, што прывітанне прэзідэнту Беларусі перадаваў прэм`ер‑міністр Італіі Сільвіо Берлусконі, з якім Чавес гутарыў па тэлефоне падчас свайго візіту ў Венецыю 7 верасня.

Чавес падкрэсліў, што Венесуэла хацела б умацаваць свае адносіны з Беларуссю.

9 верасня пройдуць афіцыйныя перамовы двух прэзідэнтаў у вузкім і пашыраным складзе.

****

У Мінск прыбыў прэзідэнт Венесуэлы Уга Чавес. Сёння ўвечары ў загараднай рэзідэнцыі ў Заслаўі адбудзецца сустрэча Уга Чавеса з кіраўніком Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Яшчэ адны перамовы — у пашыраным складзе — пройдуць заўтра раніцай у будынку Адміністрацыі прэзідэнта, паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Лекцыя аб сітуацыі ў Лацінскай Амерыцы, з якой Чавес планаваў выступіць сёння ў Нацыянальнай бібліятэцы, адменена з‑за змяшчэння графіка візіту.

З Мінска Уга Чавес мае намер вылецець у Маскву, дзе 10 верасня плануецца яго сустрэча з прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, паведамляе РІА Новости.

Гэта ўжо чацвёрты візіт Уга Чавеса ў Беларусь: папярэднія адбыліся ў 2006, 2007 і 2008 гадах.

Дамоўленасць аб асабістай сустрэчы была дасягнутая 20 чэрвеня падчас тэлефоннай размовы Чавеса з Лукашэнкам, які адбыўся па ініцыятыве венесуэльскага боку.

Візіт у адказ Лукашэнкі ў Венесуэлу запланаваны на снежань гэтага года —
пра гэта паведаміў 1 ліпеня на прэс‑канферэнцыі ў Мінску пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес. «Магчыма, што падчас візіту адбудзецца адкрыццё новых сумесных заводаў у Венесуэле», — сказаў дыпламат.

Прэзідэнт Беларусі наведваў Венесуэлу з афіцыйным візітам у снежні 2007 года.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі6

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Пятая частка піва, спажыванага ў свеце, прыпадае на Кітай

Малады ксёндз беларусізаваў парафію на радзіме Францішка Багушэвіча9

Ці можа пасажыр патрабаваць кампенсацыі, калі транспарт спазніўся праз завіруху?1

Ва Уроцлаве на вакзале затрымалі беларуса, які знаходзіўся ў вышуку

Беластоцкі актывіст Анатоль Вайцяхоўскі, які цішком вярнуўся ў Беларусь, даў інтэрв’ю прапагандыстам29

У Сляпянцы знайшлі патанулую дзяўчыну1

Летась кліматычная зіма так і не пачалася

Смеццевы калапс у Магілёве: кантэйнеры патанулі ў адходах

Apple упершыню за 14 гадоў стала лідарам рынку смартфонаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі6

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць