Грамадства

Лявончык: Самалёт Turkish Airlines замест Вільні ледзь не сеў у Мінску

Самалёт кампаніі Turkish Airlines замест Вільні ледзь не пасадзілі ў Мінску. Пра гэты выпадак расказаў на сваёй старонцы ў Facebook сузаснавальнік By_help Аляксей Лявончык. Пры гэтым ён адзначыў, што на борце было некалькі яго знаёмых, якім пры пасадцы ў Мінску пагражалі б вялікія праблемы.

Рэйс ТК1407 Turkish Airlines, які 9 чэрвеня ляцеў са Стамбула ў Вільню, трапіў над літоўскай сталіцай у навальніцу і ўвайшоў у рэжым чакання — пачаў кружляць над аэрапортам. У нейкі момант пілот паведаміў пасажырам, што калі з-за надвор'я ў Вільні прызямліцца не атрымаецца, прыйдзецца ляцець у Мінск.

«Як бачыце на мапе, рэйс аблятаў беларускую тэрыторыю ў адпаведнасьці з санкцыямі. Аднак чаму пілот вырашыў, што сядаць ён будзе ў Менску, калі на куды меншай адлегласці была Коўня і на адлегласці ў паўтара раза далей была Рыга, якія былі адкрытыя, я не разумею. Паліва да любога з гэтых аэрапортаў дакладна б хапіла, я бачыў перанакіраванні рэйсаў і ў больш далёкія пункты», — напісаў ён.

У выніку самалёт паспяхова прызямліўся ў Вільні. Але ўлічваючы саму патэнцыйную гатоўнасць турэцкіх пілотаў ляцець, калі што, у Мінск, Лявончык не раіць беларусам, якім пагражаюць рэпрэсіі на радзіме, карыстацца пры палётах у Вільню паслугамі кампаніі Turkish Airlines. Іначай можа паўтарыцца гісторыя з Раманам Пратасевічам і Сафіяй Сапега.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці3

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Усе навіны →
Усе навіны

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

Luxvisage адказаў на скаргі расіянак, у якіх нібыта з-за беларускага геля масава выпадаюць бровы3

Назвалі самую бяспечную краіну свету для паездак13

«Зайшла ў залу — і людзі падняліся, пачалі пляскаць». Сем яркіх фота галоўрэда Tut.by Марыны Золатавай да яе 48-годдзя1

Ізраільскі міністр заклікаў яўрэяў пакінуць Нью-Ёрк24

На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці3

Сілавікі расказалі, як гродзенскія блогеры трацілі мільён, сабраны нібыта на лячэнне дзіцяці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць