Грамадства

«Баліць — трындзец як». Ваданосава распавяла пра аперацыю і цяперашнюю рэабілітацыю

У канцы мая спявачка Кацярына Ваданосава даведалася, што ў яе рак малочнай залозы. Нядаўна ёй у Польшчы зрабілі аперацыю. У Instagram яна распавяла, як тая прайшла і як цяпер сябе адчувае.

Фота: kasiavadanosava / Instagram

Сезон постаперацыйнага чылаўту аб'яўляю адкрытым.

Адпусцілі дадому. У панядзелак — на перавязку, агляд і заняткі па рэабілітацыі і распрацоўцы рукі.

Што я вам скажу: аперацыя — фігня. Падчас аперацыі ты спіш, і табе нармальна. Мне, напрыклад, снілася пад наркозам, што я ем бутэрброды з джэмам. Потым, пакуль праз катэтар табе шпуляюць стопіццот кропельніц, у тым ліку і анаболікаў, таксама ок.

Бальнічныя ложкі ўпраўляцца пульцікамі: захацела — на кнопачку націснула, і спінку падняла, захацела — апусціла, а ногі, наадварот, задрала, — кайф. А ў кватэры, на раскладной гаўняцкай канапе — быццам аскезу на сябе ўскладаеш… Але любы мінус можна ператварыць у плюс: напрыклад, паныць і выпрасіць у мужа шэзлонг на гаўбец)) Цяпер сяджу як хамаватая памешчыца са старарэжымных раманаў, пледам укрытая, у піжаме, гляджу на свет з вышыні свайго становішча)

Пасля аперацыі вечарам страціла прытомнасць у прыбіральні, упала, ударылася аб ракавіну, цяпер дома агледзела сябе, як магла — мамачкі! Пабітая галава, усё плячо сіняе, на правым паўдуп'і — гематомішча… Прайграла бой тубзіку.

Дрэнажны шланг, ушыты пад скуру замест выразанага лімфавузла, муляе яшчэ. Пару разоў забывалася, што на яго канцы — бутэлька, куды сцякае лімфакрывяная вадкасць з мяне (адзін сябар назваў гэта «ваданосавы сок»: як бярозавы, толькі ванітоўна-брыдкі), і валачыла за сабой гэты канструкт, як каціны хвост з бляшанкай на канцы.

Новая грудзь пакуль разы ў два большая за старую. Усе кажуць, што прыгажэйшая, і прапануюць зрабіць, каб правая, старая, была такога ж памеру. А я чакаю, пакуль спадзе ацёк, і вернецца мой мілы добры памер А, з якім можна хоць на батуце скакаць, хоць мадэлькай быць: пасуе ўсё і сядзіць цудоўна, як на вешалцы.

Сама хадзіць пакуль не магу. Такое адчуванне, што замест раку мяне заразілі хваробай Паркінсона.

Карацей, усё нармальна. Шоў выглядае прыгожа, нітачкі з яго тырчаць блакітныя, ёд вакол скуру пафарбаваў у залаты — прама як мілы сэрцу сцяг [украінскі], і акурат каля сэрца.

А насамрэч баліць — трындзец як. І з трубкай гэтай з цела, можа, яшчэ месяц хадзіць. І аперацыя — гэта толькі пачатак. Але час, здаецца, ёсць. Так што свой марафон прайсці, спадзяваюся, паспею.

Спявачка Кацярына Ваданосава — пра рак і думкі пасля пастаноўкі дыягназу

Каментары

Цяпер чытаюць

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Гэта не «надзень швэдар». Гэта холад, ад якога нікуды не схавацца». Як украінцы выжываюць без святла і цяпла ў халодных кватэрах7

Цана на золата ўпершыню перавысіла адзнаку $5 тысяч, працягваючы гістарычны рост

«Жыве!» ці «Жыве вечна!»? Як правільна? Вакол гэтага пытання разгарнулася палкая дыскусія29

Сабакі таксама пакутуюць на дэменцыю. Як запаволіць працэс?

Пашынян стварае музычны гурт5

Каранік пра ідэю айчыннага электракара: Трошкі пераацанілі свае магчымасці9

Чыноўніца прапануе па пятніцах прыходзіць на працу ў беларускім адзенні. І сама падала прыклад27

Украінскі дэпутат загінуў у аварыі — на квадрацыкле ўрэзаўся ў маршрутку

Ці трэба беларусам рабіць выбар паміж Расіяй і Еўропай? Шрайбман і Львоўскі спрачаюцца48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў3

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель трох байцоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць