Грамадства22

«Усё больш яўны раскол паміж Узброенымі сіламі і ўладамі Украіны». АНТ ілжэ ўсё больш прымітыўна

Лукашэнкаўскі тэлеканал выпусціў прапагандысцкі сюжэт, у якім сцвярджае, што ўкраінская армія незадаволеная кіраўніцтвам краіны і што Зяленскі абвінаваціў галоўнакамандуючага ўкраінскай арміі Залужнага ў няўдачах на фронце. Глядзіце, як АНТ падтасоўвае факты.

«Усё больш яўны раскол паміж Узброенымі сіламі і ўладамі Украіны — адзначаюць ваенныя эксперты», — сваім фірмовым грудным голасам пачынае сюжэт вядучая Наталля Немагай. Пры гэтым ніводнага меркавання эксперта ў сюжэце не будзе прыведзена. 

На карцінцы — твар у твар Зяленскі і вайскоўцы. Надпіс — «Украінская армія незадаволеная кіраўніцтвам краіны». Аднак і тут грубая падтасоўка. Кадр — з апошняга наведвання Зяленскім фронту ў Запарожскай і Луганскай абласцях. Гэта быў смелы ўчынак Зяленскага. Для параўнання, Пуцін і Лукашэнка на лініі фронту не былі. Ніякіх канфліктных сітуацый падчас сустрэч Зяленскага з вайскоўцамі не было. Хоць Украіна — краіна дэмакратычная, і там прэзідэнта да вайны крытыкавалі нярэдка — у адрозненне ад беларускай і расійскай дыктатур.

«Усе няўдачы на фронце офіс прэзідэнта вырашыў зваліць на вайскоўцаў», — сцвярджае АНТ. Ізноў жа, ніякіх цытат Зяленскага не прыводзіцца. Насамрэч, іх не існуе. Зяленскі не гаварыў пра «няўдачы на фронце» ў сваёй заяве.

«Зяленскі абвінаваціў галоўнакамандуючага Узброеных Сіл Валерыя Залужнага ў тым, што ўсё больш салдат гатовыя скласці зброю і здацца», — працягвае вядучая АНТ, хоць Зяленскі ніколі публічна не казаў нічога падобнага.

Зяленскі не толькі не абвінавачваў ваеннага кіраўніцтва, ён у прынцыпе ніколі не казаў, што нібыта «ўсё больш салдат гатовыя скласці зброю і здацца». Наадварот, Зяленскі ўвесь час падкрэслівае высокі баявы дух украінскай арміі і салдат. Зрэшты, сам факт, што пры няроўных сілах праціўнікаў расійская армія ўжо тры з паловай месяцы не можа дасягнуць сваіх мэтаў, пра гэты баявы дух красамоўна сведчыць.

Спроба пераканаць насельніцтва, што ў праціўніка, нібыта, нізкі баявы дух — стандартны прыём вайсковых прапагандыстаў, да якога трэба ставіцца асцярожна. 

Адметна, што сюжэт на АНТ выйшаў у адзін дзень з чарговай хваляй расійскай прапаганды, якая імкнецца пераканаць аўдыторыю у тым, што паміж Зяленскім і Залужным, нібыта, існуе нейкі канфлікт. Але расійскія прапагандысты ў сваіх паведамленнях не апускаюцца да такой прымітыўнай хлусні, як АНТ. Адметна таксама, што матэрыял АНТ рэпосцяць іншыя прапагандысцкія рэсурсы, пачынаючы з БелТА.

Што ж насамрэч сказаў Зяленскі пра Залужнага? Зяленскі папрасіў Залужнага праверыць, ці забяспечаны ўкраінскія абаронцы неабходнымі сродкамі абароны.

«Папрасіў галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Украіны вельмі ўважліва паставіцца да паведамленняў у СМІ і ў сацсетках аб тым, што ў часткі нашых байцоў няма дастаткова сродкаў індывідуальнай абароны.

Даклады, якія я атрымліваю, істотна адрозніваюцца ад таго, што абмяркоўваецца грамадствам.

І я чакаю праверкі лагістыкі ў войску — праверкі паставак і таго, як размяркоўваюцца сродкі індывідуальнай абароны.

На сёння ўсім, хто знаходзіцца ў зонах баявых дзеянняў, павінна хапаць усяго неабходнага для абароны. Дзяржава забяспечвае такія пастаўкі», — казаў Зяленскі ў сваім нядаўнім відэазвароце. 

Расійскія СМІ маніпулятыўна пераказалі гэты зварот так: «Зяленскі ў сваім традыцыйным відэазвароце абвінаваціў Залужнага ў тым, што той не дакладвае аб адсутнасці сродкаў індывідуальнай абароны ў вайскоўцаў». 

Ну а беларуская дзяржаўная прапаганда не проста перакруціла словы Зяленскага, а ўвогуле схлусіла пра тое, што «Зяленскі абвінаваціў Залужнага ў тым, што ўсё больш салдат гатовыя скласці зброю і здацца». 

«У сеціве ў геаметрычнай прагрэсіі расце колькасць ролікаў, дзе ўкраінскія вайскоўцы скардзяцца на сваё бядотнае становішча», — працягвае Наталля Немагай. Звярніце ўвагу — не проста расце, а ў геаметрычнай прагрэсіі расце. Але пры гэтым фонам ідуць… відэазапісы з украінскімі палоннымі. То і ўкраінцы нямала палонных запісалі.

Ізноў жа, у дэмакратычым грамадстве няма нічога незвычайнага, калі вайскоўцы на нешта наракаюць, вось толькі відэа і аўдыязапісаў з нараканнямі расійскіх сілавікоў на недахоп узбраення, складаную сітуацыю на фронце ці разыходжанне прапаганды з рэаліямі Украіны ў сеціве сустракаецца, бадай, больш. 

Далей прапагандысты з АНТ заяўляюць, што «цывільныя ўлады Украіны пастаянна трапляюць у гучныя скандалы з раскрадваннем ваеннай «гуманітаркі».

Асобныя выпадкі з яе раскраданнем сапраўды здараюцца, але ўсе яны тычацца раскрадання на нізавым узроўні, калі асобныя махляры прысвойваюць ахвяраванні індывідуальных дабрачынцаў. У ваеннай рэальнасці гэта непазбежная сітуацыя, нават у таталітарных краінах падчас вайны было тое самае. 

Прапагандысцкі нарытыў пра тое, што паміж Зяленскім і вайскоўцамі існуе нейкі раскол — не новы. Яго расійская і беларуская прапаганда раскручвае з першых дзён вайны. Такім чынам Масква і Мінск спрабавалі гэты раскол пасеяць.

Нагадаем, Пуцін у першыя дні вайны заклікаў украінскіх вайскоўцаў браць уладу у свае рукі. Ён сказаў, што з імі Маскве будзе лягчэй дамовіцца, чым «з хеўрай наркаманаў і неанацыстаў» у Кіеве.

Магчыма, расіяне і праўда верылі ў тое, што паміж цывільным і ваенным кіраўніцтвам Украіны існуе нейкі канфлікт. Тут расіяне маглі стаць альбо ахвярамі нейкай дэзынфармацыі з боку ўкраінцаў, альбо проста паверылі ў сваю ж адарваную ад рэальнасці прапаганду. 

4 сакавіка, на 9-ы дзень вайны, прэзідэнт Зяленскі прысвоіў Залужнаму званне генерала. 6 мая яму была ўручаная найвышэйшая ўзнагарода — «Крыж баявых заслуг».

Рэальнасць такая, што і Залужны — вельмі папулярная ва Украіне постаць, і сам Зяленскі мае каласальную падтрымку ўнутры краіны і вагу на міжнароднай арэне.

Абодва заслужылі павагу як сваёй смеласцю, так і поспехамі ў супрацьстаянні агрэсіі. Аляксандр Лукашэнка чакаў перамогі Расіі за 3—4 дні, між тым украінцы здолелі выбіць агрэсара з-пад Кіева, Харкава, Чарнігава і ўтрымаць Мікалаеў і Адэсу. Расійская армія панесла страты ў жывой сіле і тэхніцы большыя, чым украінскія войскі.

Ці можа Залужны кінуць выклік Зяленскаму? Можа, чаму б і не. Украіна — дэмакратычная краіна. Але гэтага не здарыцца, пакуль ідзе актыўная фаза вайны. Украінцы дэманструюць захапляльнае адзінства, насуперак таму, што чакалі Пуцін і Лукашэнка. 

Варта нарэшце нагадаць, што 4 сакавіка, на 9-ы дзень вайны, прэзідэнт Зяленскі прысвоіў Залужнаму званне генерала. А 6 мая ўзнагародзіў яго «Крыжам баявых заслуг».

Наталля Немагай, якая зачытала лжывы сюжэт, працуе на АНТ ужо 20 гадоў. Указанні аб тым, пра што паведамляць і як, тэлеканалам спускаюць з Адміністрацыі прэзідэнта.

Чытайце таксама:

Украінскі Манэргейм. Хто ён, генерал Залужны, і чаму яго тактыку цяпер вывучаюць ва ўсім свеце

Каментары2

  • Натали
    06.08.2022
    Об этом говорят на англоязычных каналах, которые я регулярно слушаю
  • Ваз
    28.10.2022
    Натали , шо ты брэшаш

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk2

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 200 турыстаў апынуліся ў пастцы снежнай буры на Эверэсце

Вацлаў Гавэл таксама адмовіўся выйсці з турмы пры ўмове выезду за мяжу. Але ён быў зусім непадобны да лідараў беларускай апазіцыі19

Сёння пачынаецца абвяшчэнне нобелеўскіх прэмій2

Навуковец: Людзі могуць жыць не даўжэй за 120‑150 гадоў. А азэмпік патэнцыйна карысны супраць старэння6

«Жыццёвы цыкл штурмавіка — 12 дзён». Z-блогер шчыра прызнаўся, чаму не падпісвае кантракт з Мінабароны25

Фёдар Паўлючэнка: У чым не мае рацыі Юлія Міцкевіч? Турма што, робіць кагосьці лепшым? Прыгажэйшым? Багацейшым?24

Польшча замарожвае тэрміны разгляду спраў па міжнароднай абароне да сакавіка 2026 года11

Просты трук, як выбраць шкарпэткі патрэбнага памеру5

Пад Кіевам «мабілізавалі» ката. Вайсковец хацеў падарыць дзіцяці ката з прытулку, але забраў на вуліцы чужога3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk2

Трамп заявіў, што ён «у нейкім сэнсе» прыняў рашэнне наконт паставак Украіне ракет Tomahawk

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць