4 чэрвеня 70-гадовы мужчына са сваякамі вудзіў рыбу на рацэ Случ у Салігорскім раёне.

Фота: СК
Праходзячы пад лініямі электраперадачы з паднятым вудзілам, пенсіянер атрымаў удар токам. Сваякі даставілі яго ў бальніцу, паведамляе СК.
Нягледзячы на намаганні медыкаў, выратаваць мужчыну не ўдалося, праз 10 дзён ён памёр.
Варта адзначыць, што побач з месцам трагедыі ўстаноўленыя папераджальныя плакаты аб забароне рыбнай лоўлі.
Каментары