Улада1010

І каб ніякіх сабак!

Што, дзе і калі на Дзень горада? Што дазволена і што забаронена?

Падчас святкавання Дня горада 12—13 верасня мінская міліцыя будзе несці службу ва ўзмоцненым рэжыме. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.

Большасць з запланаваных мерапрыемстваў гарадскога ўзроўню адбудуцца на праспекце Пераможцаў на ўчастку ад плошчы Свабоды да праспекта Машэрава, а таксама на пляцоўцы каля Нацыянальнай бібліятэкі. У мэтах бяспекі месцы іх правядзення будуць агароджаны турнікетамі, а праход грамадзян будзе ажыццяўляцца праз кантрольна-прапускныя пункты, абсталяваныя як стацыянарнымі, так і ручнымі металадэтэктарамі.

Колькасць КПП будзе дастатковай для забеспячэння праходу ўдзельнікаў, гасцей і гледачоў свята з улікам правядзення неабходных надглядных мерапрыемстваў, адзначылі ў ГУУС.
Сталічная міліцыя рэкамендуе прыбываць да месца правядзення масавых мерапрыемстваў своечасова. У мэтах бяспекі ў пунктах пропуску будзе ажыццяўляцца відэадакументаванне. У месцах правядзення масавых мерапрыемстваў будзе працаваць сістэма відэаназірання.

Міліцыя нагадвае, што падчас правядзення масавых мерапрыемстваў, у прыватнасці,

забараняецца: мець пры сабе зброю, выбуховыя рэчывы, боепрыпасы, іх імітатары і муляжы; праносіць алкагольныя, слабаалкагольныя напоі, піва, а таксама любыя іншыя напоі, за выключэннем безалкагольных прахаладжальных напояў у празрыстай пластыкавай тары ёмістасцю не больш чым 0,5 літра; праносіць буйнагабарытныя рэчы.

Акрамя таго, на масавыя мерапрыемствы не будуць дапускацца асобы ў стане ап'янення, раварысты, грамадзяне з свойскай жывёлай.

У сувязі з правядзеннем гарадскіх святочных мерапрыемстваў 12 верасня з 9.00 будзе абмежаваны рух транспарту па праспекце Машэрава ад вуліцы Ціміразева да вуліцы Даўмана, з 09.45 па праспекце Пераможцаў ад вуліцы Леніна да вуліцы Радужнай. Акрамя таго, не выключана абмежаванне руху і на іншых тэрыторыях, сумежных з месцам правядзення мерапрыемстваў. У названых месцах таксама будзе забаронена паркоўка транспартных сродкаў.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН

Каментары10

Цяпер чытаюць

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы

Усе навіны →
Усе навіны

У Кіеве начальнік упраўлення паліцыі спрабаваў уцячы разам з $400 тысяч2

УСУ разнеслі базу захоўвання «шахедаў» у Данецку4

Лукашэнка ў Мазыры адкрыў абноўлены мост цераз Прыпяць7

Прынамсі 24 сваякі Пуціна атрымалі пасады, звязаныя з дзяржавай8

«Ніхто не вінаваты?» Першакласніца знікла з падоўжанкі і знайшлася ў рэанімацыі7

У Нацыянальнага мастацкага музея новая дырэктарка. Мінулай была незадаволеная Пяткевіч6

Анджаліна Джалі перайшла мяжу з Украінай пешкі2

Мінскі ГУМ прэзентаваў навагоднія вітрыны1

Грамадзянку Беларусі арыштавалі за незаконны ўвоз авіяцыйных складнікаў з ЗША ў Расію1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы2

Жалезная заслона ў дзеянні: як зменшылася колькасць перасячэнняў мяжы Беларусі і Еўрасаюза за апошнія годы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць