Грамадства

Офіс Ціханоўскай — пра заблакаваныя рахункі беларусаў ва Украіне і прапановы гандлю палітвязнямі

Офіс Святланы Ціханоўскай расказаў, як збіраюцца вырашаць праблему заблакаваных банкаўскіх рахункаў беларусаў ва Украіне і як глядзяць на прапановы аслабіць санкцыі ў абмен на вызваленне часткі палітвязняў.

Гэтыя і іншыя пытанні гучалі падчас нефармальнай сустрэчы ў Вільні з былымі палітвязнямі і сваякамі тых, хто цяпер за кратамі.

Сярод узнятых праблем — блакіроўка банкаўскіх рахункаў ва Укране. Да пачатку вайны з-за пагрозы рэпрэсій туды з’язджалі многія беларусы.

Офіс кажа, што дасылаў у Нацбанк Украіны ліст на імя старшыні, аднак палітычнае рашэнне аб адмене абмежаванняў на сёння не выглядае магчымым. Пытаннем займаецца таксама прадстаўніцтва офіса ў Кіеве.

«Стаіць праблема верыфікацыі. Пасля пачатку вайны яны не маглі раздзяліць — гэта актывіст ці лукашэнкаўская агентура. Ім было эфектыўней замарозіць рахункі ўсім. Зараз верыфікацыю можа праводзіць Служба бяспекі Украіны.

Мы цяпер прымаем заўякі, каб падаць іх у СБУ для праверкі. Такая праверка пакуль магчыма для тых, хто знаходзіцца ва Украіне. Да канца месяца схема праясніцца», — паведаміў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

Абмяркоўвалася таксама, як дапамагаць палітвязням і сем’ям — унутры краіны і за мяжой. 

«Мы прасоўваем ідэю аб рэабілітацыі палітвязняў, аб адпачынку для дзяцей палітзняволеных. Каб чалавек, калі выйшаў, разумеў, што ў яго ёсць магчымасць падлячыцца, адпачыць месяц», — падзялілася Святлана Ціханоўская.

Цяпер, напрыклад, невялікая група беларускіх дзяцей едзе па праграме культурнага абмену ў Нарвегію. Вядуцца перамовы з Італіяй і Германіяй.

Гучала прапанова аб тым, каб для студэнтаў, якія за кратамі, загадзя падбіраць адукацыйныя праграмы ў еўрапейскіх універсітэтах.

Вольга Зазулінская, кіраўніца праекта дапамогі палітвязням фонду «Краіна для жыцця»

Што да пытання санкцый, пазіцыя Ціханоўскай застаецца ранейшай.

«Размову пра зняцце санкцый можна весці толькі пасля вызвалення ўсіх зняволеных. Не 10, не 100 чалавек, а ўсіх. Хаця ў некаторых прадстаўнікоў дэмакратычных сіл ёсць іншае бачанне — што можна паслабляць санкцыі, нават калі некалькі чалавек выйдзе», — адзначыла яна.

«Усе павінны быць вызваленыя, рэабілітаваныя, а крымінальныя справы — закрытыя. Выціснуць Ціханоўскага і Статкевіча з краіны — не вызваленне. Перавесці пад хатні арышт — не вызваленне», — удакладніў Франак Вячорка ўмовы, пры якіх працэс перамоў можа быць запушчаны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі8

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі

Усе навіны →
Усе навіны

Перагаворшчык Пуціна запосціў карцінку ў стылі «Сімпсанаў»: на ёй Украіну падзялілі Расія і Венгрыя7

Макрон назваў Пуціна драпежнікам і людаедам7

«На мове Расіі мы тут не размаўляем». Суддзя чэмпіянату Украіны так аргументавала жоўтую картку за неспартыўныя паводзіны12

Легінсы ўсё? Новае пакаленне апранае шырокія спартыўкі13

У Ніны Багінскай адабралі імянны гадзіннік10

Аўтобусам хутчэй, але пастаяць давядзецца. У сэрвісе продажу квіткоў расказалі пра сітуацыю на межах з ЕС2

«Не магу проста сядзець і нічога не рабіць». Гутарка з самым маладым ваяром палка Каліноўскага13

Як блакуюць званкі ў месенджарах? Ці могуць гэта зрабіць у Беларусі і як тады званіць у Telegram?8

У пункце «Каменны Лог» зноў прапускаюць аўто

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі8

Мінчук чатыры гады трымаў у рабстве пенсіянераў і прымушаў іх прасіць міласціну. Яны ўжо памерлі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць