Свет

Ва Украіне аддалі на патрэбы абаронцаў краіны самалёт і верталёт кума Пуціна

Украінскія праваахоўнікі аддалі на патрэбы УСУ верталёт і самалёт, якія былі ва ўласнасці падазраванага ў дзяржаўнай здрадзе народнага дэпутата Віктара Медзведчука.

Паведамляецца, што «па хадайніцтве Офіса генеральнага пракурора судом накладзены арышт на верталёт і самалёт, якім карысталася сям'я народнага дэпутата Украіны, які падазраецца ў дзяржаўнай здрадзе. Цяпер праваахоўнікі канфіскавалі гэтую маёмасць і перадалі ў карыстанне Узброеным сілам Украіны».

Медзвядчук — кум Уладзіміра Пуціна, адзін з галоўных прарасійскіх палітыкаў Украіны. У лютым ён уцёк з-пад хатняга арышту, пад які яго змясцілі ў 2021 годзе. 12 красавіка было паведамлена, што ён затрыманы. 

Па версіі следства, Медзвядчук дапамагаў Расіі ў вядзенні інфармацыйнай вайны супраць Украіны і кансультаваў па распаўсюджванні сярод украінцаў расійскіх наратываў.

Таксама следчыя органы падазраюць, што Медзвядчук перадаў Расіі інфармацыю аб размяшчэнні сакрэтнага падраздзялення Мінабароны Украіны.

Акрамя таго, следства выявіла, што абвінавачаны дэпутат на працягу 2015—2020 гадоў дапамагаў прадстаўнікам краіны-агрэсара ў правядзенні падрыўной дзейнасці супраць Украіны. А ў 2015 годзе, па звестках пракурораў, Медзвядчук спрыяў РФ у рабаванні нацыянальных каштоўнасцяў у Крыме: ён перадаў звесткі і дакументы для незаконнай здабычы нафты і газу на Прыкерчанскім шэльфе Чорнага мора ў выключнай (марской) эканамічнай зоне Украіны. Рэсурсы гэтага радовішча каштуюць больш за 38 мільярдаў грыўняў.

Абвінаваўчы акт супраць народнага дэпутата на пачатку чэрвеня накіравалі ў суд. Яму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі з магчымай канфіскацыяй маёмасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

«Вось такія ў нас людзі». Беларус пачысціў месца для паркоўкі, але яго адразу занялі6

Беларус гераічна ўратаваў жанчыну ў Нідэрландах10

Мінчук прабегся голым па вуліцы — цяпер яго будуць судзіць4

У Кадырава перасталі працаваць ныркі, Крэмль шукае новага кіраўніка Чачні — ГУР11

Памёр рэжысёр Багдан Арлоўскі

Зяленскі: Расіяне спецыяльна чакалі маразоў, каб зрабіць людзям найгорш2

У сеціве з’явілася фота яшчэ аднаго цела на заснежанай вуліцы Мінска. Што здарылася2

Ціханоўская падтрымала народ Ірана: «Тыранія заўсёды падае»3

У 42 гады памёр гомельскі оперупаўнаважаны9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах3

Жонку аднаго з галоўных турэмшчыкаў Беларусі пасадзілі ў калонію за ўдзел у пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць