Вайна11

Прадстаўніца ЗША заявіла пра 18 расійскіх «фільтрацыйных лагераў» для ўкраінцаў

Намесніца кіраўніка місіі ЗША пры АБСЕ Кортні Острыен сцвярджае, што расійскія ўлады з дапамогай украінцаў, якія супрацоўнічаюць з імі, стварылі «фільтрацыйныя лагеры» ў школах, спартыўных цэнтрах і культурных установах, піша New York Times.

Разбуранае пасля расійскага нападу сяло Бышаў пад Кіевам. Фота: Rodrigo Abd / AP

«Выяўлена не менш за 18 месцаў фільтрацыі па абодвух баках украінска-расійскай мяжы», — сказала яна ў чацвер.

Масква, падобна, рыхтавалася да працэдур фільтрацыі яшчэ да пачатку ўварвання ва Украіну, мяркуе выданне.

Украінцы, якія спрабуюць выехаць з акупаваных расійскімі вайскоўцамі гарадоў, не могуць зрабіць гэтага, не прайшоўшы праз працэс, які называюць фільтрацыяй. Усё, што здаецца правяраючым падазроным, можа прывесці да збіцця альбо нават катаванняў токам, распавядаюць мірныя жыхары. Многіх гвалтоўна адпраўляюць у Расію.

Суразмоўцы New York Times таксама распавядаюць пра допыты, збіццё і катаванні ў дачыненні да людзей, як мяркуецца, звязаных з узброенымі сіламі Украіны. Пасля «фільтрацыйных лагераў» украінцаў накіроўваюць у гарады па ўсёй Расіі, у тым ліку на Далёкі Усход, піша выданне.

«Расійскія ўлады, верагодна, склалі спісы ўкраінскіх цывільных асоб, якія, як лічыцца, пагражаюць расійскаму кантролю над Украінай, уключаючы ўсіх, хто прытрымліваецца праўкраінскіх поглядаў (палітычныя дзеячы, актывісты, а таксама супрацоўнікі службаў бяспекі) для затрымання і фільтрацыі», — цытуе Острыен New York Times.

Украінскія ўлады заяўлялі, што каля 1,6 млн чалавек былі гвалтоўна пераселеныя ў Расію. Гэтыя лічбы немагчыма праверыць, адзначае выданне.

Каментары1

  • Замшэлы
    09.07.2022
    Скрэпаносныя не забыліся, што яны - нашчадкі НКУС і вучні выдатнікі гестапа.
    Падыход "хызяйствяны", адным стрэл у патыліцу, другім тока па рэбрах, трэцім дубінкай пад дых, чацьвертых на падвал. Добра вывучылі вопыт габрэйскіх гета за часы Другой Сусьветнай. Для нізавых выканаўцаў усё спрошчана і прымітызавана, гаворыць па ўкраінску - на падвал, займаў любую пасаду ў адміністрацыях украінскай улады - на падвал, быў вайскоўцам ЗСУ -  у катоўню, быў міліцыянтам МУС Укаріны - у катоўню, крытыкуе расейскіх захопнікаў - на падвал. Расея выкінула ў сьметніцу жэнэўскую канвенцыю, 49 артыкул. Расея не толькі фільтруе (катуе і забівае), але крадзе ўкраінскіх дзяцей, адбіраючы ў бацькоў, якія трапілі на расейскія падвалы і гвалтоўна вывозіць іх у лагера на тэрыторыі Расеі, прымусова пераводзячы на расейскую мову. Расея крадзе ўкраінскае зерне, крадзе ўкраінскую сельгастэхніку, дэмантуе і вывозіць цэлыя заводы і вытворчасьці на акупаваных тэрыторыях Украіны, што не можа вывезьці знішчае.
     Справа Гітлера квітнее і набывае амаль такіе ж формы і маштабы.
     І ў гэтым лайне, ускосна і напрамую, запэцкаліся беларускія ўлады, стаўшы саўдзельнікамі злачынств расейцаў.
     Паглядзіце, да чаго давёў Беларусь лукашэнка, з донара і гаранта рэгіянальнай бясьпекі зрабіў агрэсарам і саўдзельнікам вайны, з нейтральнай краіны, зрабіў краіну ізгоя, якая намагаецца атрымаць ядзерную зброю і пагражае ёй суседзям, каб задахаваць уладу лукашэнкі, зрабіўшы беларусаў закладнікамі і ядзернымі цэлямі. Маучу пра такія ж фільтрацыйныя лагера і падвалы з катоўнямі, для тых, хто не хоча жыць у беларускай лугандоніі вырабленай лукашэнкам з Беларусі.
     

Цяпер чытаюць

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Усе навіны →
Усе навіны

Энтузіясты алічбавалі ўсе могілкі Мінска2

Чэмпіён Беларусі і Польшчы трапіў за краты праз тое, што збег ад службы ў беларускім войску. А цяпер увогуле знік5

 У расійскім Саранску гарыць важны завод ВПК1

Самае жахлівае здарэнне на Алімпіядзе. Польская спартоўка атрымала каньком у вока5

Саграда Фамілія дасягнула сваёй канчатковай вышыні — праз паўтара стагоддзя ад пачатку будаўніцтва. І стала самай высокай царквой на планеце2

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Маўрыкій, Сейшэлы, Шры-Ланка і не толькі: паглядзелі, куды збеглі ад беларускіх маразоў праўладныя артысты і вядучыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць