Грамадства55

Трагедыя ў сям'і птушак… У вёсцы пад Слуцкам ратуюць буслянят, якія выпалі з разбуранага гнязда ФОТА

Раніцай у пятніцу, 8 ліпеня, у рэдакцыю «Інфа-Кур’ер» патэлефанаваў чытач і паведаміў, што ўбачыў у вёсцы Гарадзішча пад Слуцкам двух буслоў, што выпалі з гнязда. Птушкі ўжо падгадаваліся і хутка мусяць стаць на крыло.

Ён растлумачыў, што іх гняздо разбурылася і яны зваліліся з вышыні. Адно з птушанят было траўмаванае — у яго зламаная лапка. У іншага заўважных пашкоджанняў не было, але ён відавочна пакутаваў ад наступстваў падзення з вышыні. Мужчына таксама баяўся, што параненых птушанят могуць загрызці сабакі.

«Вы ж усё ведаеце, падкажыце, як ім дапамагчы», — сказаў чытач выдання, ды атрымаў неабходную інфармацыю.

Да моманту, пакуль у вёску прыехаў карэспандэнт «Курʼера», апекавацца птушкамі ўзяўся Павел.

Ён змясціў птушанят у двор дома, побач з якім знаходзіцца гняздо, каб яны былі ў бяспецы. Павел растлумачыў, што, мабыць, гняздо размыла дажджом. З яго вываліліся тры птушаняты. Адно з іх разбілася і загінула адразу, у другога адкрыты пералом лапы, трэцяе таксама пашкодзіла лапу — кульгае, але ходзіць само.

Павел атрымаў параду ад Тамары Каляды, дырэктара Слуцкага эколага-біялагічнага цэнтра навучэнцаў, купіў у краме кільку, каб пакарміць самага слабога бусла. І перыядычна ён прыходзіць напаіць жывёлу.

Другому, як расказаў Павел, бацькі птушанят, мабыць, прыносяць ежу самі.

Буслу, у якога адкрыты пералом, апрацавалі рану і наклалі павязку.

Павел працягвае даглядаць птушак, як можа. Калі вы гатовыя дапамагчы, можаце прыехаць у вёску Гарадзішча на вуліцу Зялёную, дзе знаходзіцца гняздо.

Адно птушаня можа перасоўвацца самастойна
Іншая птушка не можа перасоўвацца. Павел поіць птушаня вадой
Лапу бусла падвязалі. Пералом адкрыты і лапу ўжо не выратаваць
У двары дома
Бацькі перыядычна гучна клякочуць, каб прыцягнуць увагу сваіх птушанят

Каментары5

  • Андрусь
    09.07.2022
    Дык гняздо ж на месцы і дарослыя буслы туды прылятаюць. Насамрэч, буслы не толькі прыносяць дзяцей у дзюбах людзям, але і вельмі часта сваіх асабістых дзяцей проста выкідваюць з гнязда, калі бачаць, што не здольныя пракарміць, альбо нешта не тое гадуецца - слабое, не здольнае ўвосень даляцець у вырай. Вось такая "рэалпалітыкс".  )) 
  • ex-trym
    09.07.2022
    Андрусь, бывае, але не ўсіх траіх.
  • разрушители легенд
    09.07.2022
    заваливаю это я однажды в
    парикмахерскую, плюхаюсь в кресло и угрюмо молчу.

    того же (молчания прежде всего) ожидаю и от Мастера. но

    в этот раз мне не повезло… попалась разговорчивая такая

    и вот я… сижу, смотрю, как она стрижет мой газон и вынуждено слушаю ее
    впечатления от вчерашнего посещения дикого леса…


    пошла она, значит, в лес по грибы… устала. присела на пенек. как вдруг… в плечо
    ее кто-то так – торк… и одновременно она чует носом какую-то вонь…



    испуганно оборачивается, ааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааааа

    там

    всего лишь аист

    грязный и вонючий


    «представляете - и это наш символ – белый и пушистый,» - разочарованно
    довершает девушка живой рассказ свой


    ну што рабіць, –
    парушаю і я свій маўчання абет, - яны ж на сметніках зараз харчуюцца… гэтыя
    нашыя былыя прыгожыя птушкі

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

ЦАХАЛ заявіў пра завяршэнне маштабнага ўдару па Іране2

У Ізраілі паказалі ўдары па іранскіх вайскоўцах, якія рыхтавалі ракеты да пуску ВІДЭА2

Падчас атак на Іран маглі загінуць міністр абароны і камандзір Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі3

Над Мінскам сёння бачылі перыстыя аблокі ФОТАФАКТ2

NASA адклала высадку астранаўтаў на Месяц да 2028 года

Смерць, траўма і хрумсткая капуста. Пра што гаварыла Святлана Курс на сустрэчы з беларусамі ў Вільні

Іранскія ракеты збіваюць у небе над Дубаем

Іран сцвярджае, што мінімум 51 чалавек загінуў у выніку ўдару па школе 3

29‑гадовую спецыялістку дзяржпрадпрыемства асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба40

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць