У Латвію не ўпусцілі 12 грамадзян Беларусі праз падтрымку вайны ва Украіне
Агулам у Латвію па рэкамендацыях Службы дзяржаўнай бяспекі не пусцілі 53 замежнікаў.

Ад моманту ўварвання расійскіх узброеных сіл ва Украіну Служба дзяржаўнай бяспекі (СДБ) Латвіі ў супрацоўніцтве з Дзяржаўнай памежнай службай ажыццяўляе ўзмоцнены кантроль уезду замежнікаў у Латвію ў пунктах перасячэння ўсходняй мяжы.
Праз выяўленыя СДБ рызыкі для нацыянальнай бяспекі Латвіі 53 замежнікам было адмоўлена ва ўездзе ў Латвію ў пунктах перасячэння мяжы, паведамілі ў службе парталу Delfi.
Сярод іх 35 грамадзян Расіі, 12 грамадзян Беларусі, а таксама пяць грамадзян іншых краін, якія, па ацэнцы Службы бяспекі, маглі ўяўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы Латвіі. Тым, у каго была дзеючая віза для паездак у Шэнгенскую зону, яе анулявалі.
Беларусаў і расіян, якія ўязджаюць у Латвію, старанна правяраюць у пунктах памежнага кантролю.
Мэта праверак — выявіць тых, хто падтрымлівае ваенную агрэсію Расіі супраць Украіны і можа прадстаўляць пагрозу нацыянальнай бяспецы Латвіі.
Асаблівая ўвага надаецца замежнікам, якія служылі ў сілавых структурах Расіі ці Беларусі, публічна дэманструюць сімвалы падтрымкі расійскай агрэсіі або выказваюць негатыўнае стаўленне да латвійскай дзяржавы.
Большая частка замежнікаў, якім было адмоўлена ва ўездзе ў Латвію, адкрыта выказвала сваю падтрымку ваеннай агрэсіі Расіі супраць Украіны і яе народа, выкарыстоўваючы тыповыя крамлёўскія прапагандысцкія пасланні.
-
Ізраіль ліквідаваў камандуючага сіламі спецыяльнага прызначэння КВІР Макадама, якога падазравалі ў арганізацыі замаху на Трампа
-
Цырымонія развітання з Хаменеі перанесена «па шматлікіх просьбах грамадзян»
-
Актыўны палітык з ідэямі ісламскай рэвалюцыі, больш радыкальны, чым бацька. Хто такі Маджтаба Хаменеі
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары