Вайна88

«Дэструктыўная, антыдзяржаўная, антычалавечая дзейнасць». Вось як БТ ілжэ пра «Полк Каліноўскага»

У эфіры БТ пракаментавалі дзейнасць Палка Каліноўскага, які дапамагае Украіне абараняць сваю незалежнасць ад Расіі. У якасці каментатара выступіў вайсковы эксперт — расійскі, канечне ж, з боку-агрэсара — Аляксей Леанкоў.

Вось што ён сказаў: 

«Яны праходзілі насамрэч такую ж падрыхтоўку, як украінскія нацыяналісты на тэрыторыі Украіны, Польшчы, Літвы. І калі ім у 2020 годзе не ўдалося ўзяць уладу, яны ўсе куды збеглі? Яны збеглі на тэрыторыю Украіны. І былі арганізаваны вось гэтыя нацбатальёны з беларускім ухілам, якія бралі ўдзел у баявых дзеяннях. Бо падчас пратэставых рухаў у той жа Беларусі былі тыя, хто проста на плошчу хадзілі, а былі тыя, хто правакавалі на ўзброенае сутыкненне, спрабавалі арганізоўваюць акты дыверсій. Гэта былі баевікі», — сказаў Аляксей Леанкоў.

Ён змяшаў у кучу ўсе страшылкі расійскай прапаганды: нацыяналісты, нацбатальёны, дыверсанты, баевікі — усё, каб максімальна заблытаць гледачоў БТ. 

«Баевікамі» і «нацыяналістамі» расійская прапаганда называе ўкраінскіх вайскоўцаў, якія абараняюць сваю дзяржаву.

У 2020 годзе беларуская грамадзянская супольнасць не збіралася «браць уладу» сілавым шляхам. На пратэстах (абсалютна мірных па сутнасці) людзі патрабавалі сумленных выбараў і законнасці. «Баевікамі» беларускіх пратэстоўцаў можа называць толькі чалавек, які альбо нічога не ведае пра пратэсты 2020 года, альбо свядома лжэ. 

«Але лёс склаўся так, што іх планы цяпер спыніліся, і рэшткі гэтага нацбатальёна ад адказнасці не сыдуць. Кожны заплаціць па тых рахунках, якія ён, як гаворыцца, зарабіў сваёй дэструктыўнай, антыдзяржаўнай, антычалавечай дзейнасцю», — працягвае эксперт.

«Таму што забойства мірных грамадзян — гэта тэрарызм, ваеннае злачынства. І ніякіх тут няма воінскіх заслуг і воінскай доблесці. Гэта звычайны тэрарызм», — кажа прапагандыст, які зноў змяшаў усё ў кучу. 

Па-першае, няма ніякіх сведчанняў забойства мірных грамадзян полкам Каліноўскага. Гэта — чыстая хлусня.

Па-другое, паводле вызначэння, тэрарызмам могуць займацца толькі нелегальныя, недзяржаўныя структуры для дасягнення сваіх палітычных і ідэалагічных мэтаў. Полк Каліноўскага — вайсковае фарміраванне ў складзе Нацыянальнай гвардыі Украіны, яно мае афіцыйны статус, таму яго ўдзельнікі паводле міжнароднага права з’яўляюцца вайскоўцамі, але ніяк не «тэрарыстамі». 

Па-трэцяе, полк Каліноўскага ніколі не ажыццяўляў ваенных злачынстваў: ні забойства ваеннапалонных і цывільных асоб, ні захопу закладнікаў, ні знішчэння цывільнай інфраструктуры, ні знішчэння жылля без ваеннай неабходнасці. Затое многія эпізоды дзейнасці расійскай арміі пад тэрмін «ваеннае злачынства» якраз падпадаюць.

Каментары8

  • BLR
    14.07.2022
    На Мадуру падобны, амаль аднолькавая храпа
    Пляваць трэба на гэдкіх экспертаў
  • Паляшук
    14.07.2022
    BLR, мне нагадвае героя мемаў, вусатага іспанца, каторы рагоча.)
    З ыкспердамі у рф гэтак жа "добра", як з дакладнасцю баепрыпасаў. БТ, вярніце дзеда туды, адкуль узялі - на канапу ва Урупінску.
  • Litwin
    14.07.2022
    Одна ложь.
    Такая же ложь и про националистов-коллаборантов с бчб в 1941-45
    Однако часть населения в это верит

Цяпер чытаюць

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?14

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране адсвяткавалі Дзень Аль-Кудс. На людзях з'явіўся і прэзідэнт ВІДЭА

Трамп адпраўляе на Блізкі Усход 5 тысяч марскіх пехацінцаў6

На гарадскіх вадаёмах можна сустрэць качак-бабуль. І адрозніць іх вельмі лёгка

Трамп дапускае, што Пуцін «крыху» дапамагае Ірану1

Памада Марыі Калеснікавай і малакаадсос Марыны Ментусавай — топ экспанатаў з выставы пра змаганне беларусак24

Стала вядома, пад якім іменем цяпер жыве загадкавы мастак Бэнксі3

У Расіі аб'явілі замежнай агенткай праўнучку Хрушчова1

Куба наважылася на перамовы з Трампам1

Выхадцы з «Альфа» КДБ Беларусі займаюць кіраўнічыя пасады ў новым расійскім суперсакрэтным спецпадраздзяленні, прызначаным для забойстваў за мяжою32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?14

Што азначае з’яўленне выхадцаў з Беларусі ў расійскім спецпадраздзяленні для асабліва важных аперацый і тайных забойстваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць