У Міністэрстве надзвычайных сітуацый 14 ліпеня ўдакладнілі звесткі пра беларусаў, якія трапілі раніцай у сераду ў ДТЗ у Арлоўскай вобласці Расіі. Усе дзевяць пацярпелых з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі, сярод іх трое дзяцей, а не адно, як паведамлялася напярэдадні.

Пяць чалавек шпіталізаваныя з траўмамі рознай ступені цяжкасці, у тым ліку двое дзяцей — 8-гадовы хлопчык і 12-гадовая дзяўчынка.
Усяго ў аўтобусе ехалі 19 пасажыраў, у тым ліку шэсць дзяцей, і два кіроўцы, усе яны таксама з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі.
«Магілёўаблаўтатранс» адправіў у Арлоўскую вобласць два аўтобусы для дастаўкі пасажыраў да месца прызначэння і, па жаданні людзей, для вяртання ў Беларусь.
Аварыя здарылася а сёмай раніцы 13 ліпеня ў Лівенскім раёне Арлоўскай вобласці на трасе Арол — Тамбоў. Аўтобус, што ехаў у Магілёў з Лермантава (Краснадарскі край), выехаў на сустрэчку і сутыкнуўся з грузавіком.
Максім Знак пра прэс-канферэнцыю ва Украіне: Мы дамовіліся не ўздымаць найбольш балючыя тэмы — катаванняў, санкцый, вайны. Можа, мусілі мы па-іншаму зрабіць
Каментары