Усяго патроху33

Пачніце мыць валасы такім чынам — эфект вас парадуе

Пашкоджаныя і сухія валасы, якія цяжка расчасаць — гэта праблема шматлікіх жанчын. Часам дастаткова невялікіх змен у доглядзе валасоў, каб выправіць сітуацыю. Вялікае значэнне мае тое, як вы мыеце галаву.

Фота: pixabay.com

Здаецца, у мыцці валасоў няма нічога складанага, таму і не варта сачыць за тым, як хто гэта робіць. Гэта памылка. Ачышчэнне валасоў — важны этап догляду, і калі правільна да яго ставіцца, можна значна палепшыць стан і знешні выгляд локанаў, піша onet.pl.

Калі ў вас пашкоджаныя ці кучаравыя валасы, раім паспрабаваць так званы метад мыцця валасоў ОМО (кандыцыянер-змыванне-кандыцыянер). Яго сэнс у тым, што спачатку на мокрыя валасы наносяць кандыцыянер для валасоў, потым апалоскваюць іх вадой, мыюць шампунем і, нарэшце, зноў наносяць кандыцыянер. Так валасы атрымліваюць двайную дозу карысных рэчываў, што дапамагае ім аднаўляцца.

Уладальніцам тонкіх ці тлустых валасоў метад ОМО не падыдзе, бо такім мыццём іх можна перагрузіць. Таксама, калі вы мыеце валасы па схеме ОМО, не забывайце перыядычна карыстацца ачышчаючым шампунем.

Расказваем пра метад ОМО пакрокава:

1. Кандыцыянер.

Спачатку намачыце валасы, а потым нанясіце на іх кандыцыянер ад лініі вушэй уніз да кончыкаў валасоў. Можна зрабіць гэта з дапамогай расчоскі з рэдкімі зубцамі. Пакіньце кандыцыянер на валасах на некалькі хвілін.

2. Шампунь.

Змываем кандыцыянер і наносім на галаву шампунь. Сочым за тым, каб на скуру галавы трапіла дастаткова шампуню, і не наносім яго на самі валасы. Падчас змывання шампуню на валасах будзе ўтварацца пена, якой хопіць, каб іх прамыць.

3. Кандыцыянер.

Апошні крок — паўторнае нанясенне кандыцыянера. У гэты раз можна пакінуць яго на валасах на большую колькасць часу. Змыйце кандыцыянер цёплай вадой.

Новы мужчынскі трэнд? Мінскі блогер зрабіў сабе перасадку валасоў

Галіць ногі — небяспечная звычка. Вось чым яна пагражае

Каментары3

  • асенні прызыў
    16.07.2022
    няма валасоў - няма праблем
  • Максим Дизайнер
    16.07.2022
    Ну сколько еще эта страшная фотография будет гулять по рекламным плакатам и сайтам? 
  • Максим Дизайнер
    16.07.2022
    асенні прызыў,

    На лета - па-карочэ. Музыка - па-прощэ. Какая разница, што есць, глаунае какб па-жирнее и наварысцей. Навошта эта мора - и изба с дыркай у пале пайдзець. Но дачушка далжна учыцца у Польшчы!А вы тут рабице, што хацице. Я усе рауно не з Минска!

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У радзільні расійскага Новакузнецка за навагоднія святы памерлі дзевяць немаўлят5

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць