Вайна

ISW: Расійскія войскі працягваюць планамерна вяртацца з аператыўнай паўзы, але масіраванага наступу не чакаецца

Расійскія войскі працягваюць планамерна вяртацца з аператыўнай паўзы, мяркуюць эксперты, 17 ліпеня вайскоўцы РФ правялі абмежаваныя наземныя атакі ў Данецкай вобласці, гаворыцца ў штодзённай зводцы амерыканскага Інстытута вывучэння вайны (ISW) 

Фота: AP

Як раней адзначала ISW, заканчэнне расійскай аператыўнай паўзы наўрад ці выкліча новую масіраваную хвалю наземных нападаў па некалькіх напрамках — нягледзячы на суботнюю заяву міністра абароны Расіі Сяргея Шайгу аб «далейшым нарошчванні дзеянняў груповак на ўсіх аперацыйных кірунках».

Расійскія войскі аддаюць прыярытэт наступу ў раёне Северска і Бахмута, захоўваючы пры гэтым абарончыя пазіцыі на поўнач ад Харкава і ўздоўж паўднёвай восі, канстатуе ISW. Украінскі генштаб раніцай у панядзелак таксама заявіў, што праціўнік штурмуе Грыгораўку на паўночны ўсход ад Северска, баі працягваюцца.

Акрамя таго, амерыканскія эксперты адзначаюць, што расійскія войскі працягвалі ствараць умовы для аднаўлення наступу на Славянск, абстрэльваць населеныя пункты на Ізюмска-Славянскім выступе, а таксама наносіць артылерыйскія, ракетныя і авіяцыйныя ўдары па тэрыторыі Украіны. Міністэрства абароны Расіі пры гэтым не заявіла пра якія-небудзь новыя тэрытарыяльныя набытках 17 ліпеня.

Заканчэнне аператыўнай паўзы будзе характарызавацца «няўстойлівым» і «паэтапным» аднаўленнем наземных наступаў, рэзюмуюць эксперты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску дзяўчына паказала, як ездзіць у краму на сноўбордзе ВІДЭА1

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць