Культура11

«Галіяфы»: кнігазбор на далоні

У выдавецве «Галіяфы» вырашылі працягваць выданне кішэнных кніжак. Услед за драбнічкамі Пятро Васючэнкі вышлі такія ж, утрая меншыя за звычайны фармат, кніжачкі прозы Леаніда Дранько-Майсюка, Барыса Пятровіча, а таксама вершы Усевалада Гарачкі.

У выдавецве «Галіяфы» вырашылі працягваць выданне кішэнных кніжак. Услед за драбнічкамі Пятро Васючэнкі «Піраміда Лінэя», Віктара Жыбуля і Веры Бурлак «Забі ў сабе Сакрата», вышлі такія ж, утрая меншыя за звычайны фармат, кніжачкі прозы Леаніда Дранько-Майсюка, Барыса Пятровіча, а таксама вершы Усевалада Гарачкі.

Ідэя рабіць невялікія кнігі прыйшла да выдаўцоў даволі выпадкова. «У нас заставалася парэзаныя парэшткі паперы, якіх для звычайнага выдання не хапала, — кажа выдавец Міхась Башура. — Мы паспрабавалі зрабіць невялікія: нам спадабалася, аўтарам спадабалася, публіцы спадабалася… Цяпер у выніку маем паўнавартасную (хай і маленькую) серыі кішэнных кніжак, якую можна паставіць калі не на паліцу, дык на невялікую палічку».

Святлана Кухарэвіч і Алесь Папоў пайшлі яшчэ далей. Мала таго, што яны зрабілі кніжку-невялічку, дык паэты яшчэ намыслілі разбіць яе на дзьве: «Шчыра» і «Няшчыра». Чытач можа сам абраць, як пачынаць знаёміцца з выданнем: з папоўскага або з кахарэвіцкага боку.

Барыс Пятровіч «Піліпікі»: Празаічныя карацелькі пра піліпавы прыгоды ў хармсаўска-граждана-і-сабакаўскім ключы.

Леанід Дранько-Майсюк. «Анёлак і я»: Лірычнае апавяданне для зусім падрослых дзяцей.

Эдуард Акулін. «Вітражы»: Каляровыя аскепкі для лірычнага вітража.

Усевалад Гарачка «Багі і героі»: Псеўдасацрэалістычныя вершы і п'еска-фарс.

Святлана Кухарэвіч і Алесь Папоў. Шчыра/Не шчыра: Вершваныя маналогі дрэў і сумётаў

Каментары1

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць