Грамадства22

Палітвязня Анішчука, які мусіў быць на волі 29 чэрвеня, асудзілі па новай справе яшчэ на год

Палітзняволенага Арцёма Анішчука асудзілі 25 ліпеня ў судзе Ленінскага раёна Магілёва па новай крымінальнай справе за абразу міліцыянера ў закрытым тэлеграм-чаце, піша Вясна.

Арцём мусіў выйсці на волю 29 чэрвеня, адбыўшы цалкам тэрмін па справе пашкоджання машыны супрацоўніка ДВП Аляксандра Гейца, але гэтага не адбылося — яго ўзялі пад варту па новай крымінальнай справе па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Арцём на судзе віну не прызнаў і заявіў, што новая крымінальная справа — гэта помста начальніка калоніі № 15, дзе ён падвяргаўся катаванням і збіццю. У выніку суддзя Ксенія Нікіфарава склала прысуды па двух крымінальных справах (нават па той, па якой Арцём цалкам адбыў тэрмін) і прызначыла палітвязню ў суме тры гады калоніі, два з якіх ён адбыў. Арцёму засталося адбываць яшчэ каля года зняволення.

«Начальнік калоніі сказаў, што «я цябе ў спакоі не пакіну і зраблю ўсё, каб дадаць табе тэрмін». «У мяне ёсць знаёмыя суддзя, пракуроры», — гэта ягоныя словы. І калі справа па арт. 411 КК [злоснае парушэнне рэжыму] была прыпынена, то той жа следчы, які вёў справу па арт. 411 КК, пачаў праверку па арт. 369 КК».

Нагадаем, Арцёма Анішчука асудзілі да двух гадоў пазбаўлення волі і этапавалі ў магілёўскую калонію №15, дзе ён зазнаў катаванні. Палітвязня ў верасні перавялі з магілёўскай калоніі ў бабруйскую калонію № 2, дзе ён таксама падвяргаўся ціску. Там Арцём даведаўся, што супраць яго магілёўскімі следчымі праводзіцца праверка па факце «абразы міліцыянера ў закрытым тэлеграм-чаце».

28 чэрвеня, за дзень да вызвалення, Арцёму ўручылі пастанову пракурора Магілёва, згодна з якой Анішчука узялі пад варту ўжо па новай крымінальнай справе. Пры гэтым на момант здзяйснення «злачынства» дзейнічала старая рэдакцыя артыкула 369 Крымінальнага кодэкса, якая не прадугледжвала меру стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай.

Новая справа нібыта была заведзеная 27 снежня 2021 году, і толькі 20 мая Арцём стаў падазраваным па ёй. 8 чэрвеня яго этапавалі ў следчую турму № 4 на 10 дзён для «правядзення следчых дзеянняў», дзе яму выставілі абвінавачванне па арт. 369 КК. Справу завялі за паведамленне ў закрытым тэлеграм-чаце ў верасні 2020 года, але пад варту яго вырашылі ўзяць цяпер — калі Арцём мусіў выйсці на волю.

Чытайце па спасылцы: Палітвязень праз два тыдні мусіў выйсці на волю. Каб яго не выпускаць, завялі новую крымінальную справу

Каментары2

  • Валянціна
    25.07.2022
    Ну яны ж не думаюць, што з імі мы будзем інакш? Заслужылі цалкам.
  • feafania
    26.07.2022
    Мяне заўсёды ўражвае, як яны старанна робяць выгляд, што ўсё па законе. Каб сонца засланіць вушэй асьліных мала...

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку115

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ заявілі пра збіццё расійскага Су-34 пад Запарожжам3

На толькі што адкрытай польскай мяжы ўжо ўтварылася чарга з трох тысяч аўтамабіляў3

Глабальны зрух у каталіцтве: у Індыі больш семінарый, чым у Італіі, а ксяндзы на падмену прыязджаюць у Еўропу з Афрыкі8

Украінскі марскі беспілотнік пад ураганным агнём даплыў да нафтаналіўнога тэрмінала Туапсэ і ўзарваў яго ВІДЭА4

Залужны: Украіну ўратуе стварэнне кіберфізічнай сістэмы абароны, з апорай на робатаў3

«Быў страчаны момант з Беларуссю». Зяленскі падчас выступлення ў ААН згадаў нашу краіну10

Аўтапэн замест партрэта. У Белым доме вытанчана паздзекаваліся з Джо Байдэна15

Ціханоўская ў Нью-Ёрку паразмаўляла з Каралем Наўроцкім ВІДЭА7

«Адзін мінус — тут я разлюбіў бульбу». Егіпцянін ажаніўся з беларускай і пераехаў у Брэст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку115

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ён так паводзіў сябе ў Нью-Ёрку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць