Грамадства

Магілёўцу, занесенаму ў «тэрарыстычны спіс» КДБ, далі 3 гады калоніі

Суд Магілёўскай вобласці ў панядзелак, 25 ліпеня, абвясціў прысуд мясцоваму жыхару, архітэктару Аляксею Парэцкаму. Суддзя Алена Картавенка прызнала 40-гадовага мужчыну вінаватым у паклёпе ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі (ч. 2 арт. 367 КК РБ), а таксама ў распальванні сацыяльнай варожасці (ч.1 арт. 130 КК РБ), піша мясцовы правабарончы канал MAYDAY.TEAM.

Фота: bitvadizainerov.ru

Прычынай для крымінальнага пераследу сталі апублікаваныя Парэцкім паведамленні ў інтэрнэце. У сукупнасці мужчыну было прызначана пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Сам Парэцкі да суда знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе і ўжо ў зале суда яго ўзялі пад варту.

У красавіку Парэцкі 17 дзён правёў на псіхолага-псіхіятрычнай экспертызе ў Навінках, але, згодна з заключэннем лекараў, быў прызнаны здаровым. Вядома, што ў мужчыны маецца 3-я група інваліднасці.

13 чэрвеня Камітэт дзяржаўнай бяспекі з невядомых прычын уключыў Аляксея Парэцкага ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да «тэрарыстычнай дзейнасці».

Аляксей Парэцкі — архітэктар, адукацыю атрымаў у Маскоўскім архітэктурным інстытуце. Таксама ён скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, факультэт гісторыі Усходняй Еўропы. Быў удзельнікам рэаліці-шоу «Бітва дызайнераў» на канале ТНТ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў14

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць бізнэс па дастаўцы VIP-сушы. Іх прывозяць у скрынках з чырвонага аксаміту1

Ёханэс Клэба стаў дзевяціразовым алімпійскім чэмпіёнам і ўстанавіў рэкорд

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю22

Толькі жмінда і лянівы не падтрымлівае «Нівы»! Вы можаце за хвіліну падтрымаць «НН» падаходным, не патраціўшы ні капейкі сваіх9

Калі трэба плаціць падатак з прызоў і сувеніраў, а калі не — тлумачыць падатковая

«Масква паказвае Лукашэнку, што ніякі Коля не будзе наступным прэзідэнтам Беларусі»22

Экс-міністра энергетыкі Украіны затрымалі пры спробе з'ехаць з краіны2

Беларусы атрымліваюць жыроўкі пасля студзеньскіх маразоў. Колькі за ацяпленне?4

Блогер Павел Спірын выехаў у Літву2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў14

Пад Смалявічамі са стралянінай затрымалі трох малалетак-замежнікаў, якія на замову напалі на дом пенсіянераў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць