Культура33

Студэнт робіць 3D-мадэлі беларускіх славутасцяў. Паглядзіце, як гэта выглядае

Хлопец хоча, каб архітэктурная спадчына захоўвалася не толькі на камп’ютары, але і ў жыцці. Таму з часам ён спадзяецца заняцца аднаўленнем такіх славутасцяў. 

Праект сінагогі ў Мінску

18-гадовы Мацвей з дзяцінства быў зацікаўлены ў архітэктуры. 

«Апошнім часам пачаў шмат чытаць пра беларускую спадчыну і яе сучасны стан. Год таму стаў рабіць такія 3D-мадэлі. Знаходжу старыя малюнкі, чарцяжы, якія захаваліся. Бывае, што некаторыя з іх складана знайсці, няма доступу да архіва. Таму ў асноўным шукаю ў інтэрнэце», — кажа ён. 

Каложская царква ў Гродне

Мадэляванню хлопец вучыўся сам, глядзеў відэаўрокі.

«Я вучуся на праграміста. Толькі пачынаю, але дастаткова хутка разабраўся ў мадэляванні. Увогуле быць архітэктарам не хацеў, бо гэта падаецца занадта для мяне цяжкім. 

На адну вялікую мадэль у мяне сыходзіць тыдзень, на маленькую — два дні. Калі ёсць жаданне гэта рабіць, то складанасцей няма». 

Касцёл Святога Станіслава ў Магілёве

Дзе можна выкарыстоўваць гэтыя працы, студэнт пакуль не задумваўся.

«Мне цікава, каб больш людзей такім чынам даведаліся пра архітэктурную спадчыну ў Беларусі. Пра некаторыя цэрквы, напрыклад, я і сам не ведаў. У планах зрабіць вялікую мадэль галоўнай плошчы ў Віцебску».

Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, Гародня

Мацвей збіраецца працаваць па прафесіі, але яго мара не толькі рабіць мадэлі, але таксама аднаўляць будынкі.

3D-мадэлі Мацвея можна паглядзець тут і тут

Чытайце таксама: 

Выйшаў «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» на 65 тысяч слоў

Якія артэфакты знайшлі падчас сёлетніх раскопак у Крэўскім замку

Каментары3

  • Тры Бэ
    28.07.2022
    Дзякуй! Цікава было б пабачыць таксама мадэлі касцёла езуітаў і Дзевы Марыі ў Бабруйску.
  • Файная ідэя
    29.07.2022
    Малайчына! Дзякуй за стварэнне мадэляў.
  • Мацвей
    29.07.2022
    Файная ідэя, дзякуй за падтрымку

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску збіраюцца ў чатыры разы павялічыць псіхбальніцу на Бехцерава21

Журналістку Ціну Палынскую разам з дачкой асудзілі на 2 гады зняволення1

У Лошыцкім парку адновяць стары млын6

Дасведчанага праграміста з літоўскай IT-кампаніі асудзілі ў Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай8

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads13

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць