Культура33

Беларускі гурт «Саюз» выступіў па-беларуску на BBC Radio 6 Music

Беларусаў запрасіў у эфір 28 лютага ўплывовы брытанскі дыджэй Жыль Пітэрсан. Пітэрсан спецыялізуецца на пошуку незалежных талентаў у жанрах, якія рэдка трапляюць у камерцыйны эфір, адзначаў часопіс C41. У яго сотні тысяч падпісчыкаў, якія сочаць за ягонымі рэкамендацыямі на розных платформах, піша «Радыё Свабода».

Фота: instagram.com/gruppasoyuz

Са слоў Жыля Пітэрсана, стыль гурта спалучае еўрапейскі фальклор, псіхадэліку і матывы бразільскай папулярнай музыкі (а гэта кактэйль з самбы, баса-новы, джазу і року).

Аўдыторыя BBC Radio 6 Music — каля 2,7 мільёна слухачоў на тыдзень.

Выступ гурта суправаджаўся запісам у Maida Vale — студыі BBC з шматгадовай гісторыяй, дзе гралі зоркі сусветнай музыкі.

«Саюз» зайграў трэкі з альбома Krok, які выйшаў летась у кастрычніку. Гэта першы беларускамоўны і чацвёрты па ліку альбом гурта. Праўда, паслухаць гэты выступ можна толькі ў Вялікабрытаніі.

Фота: instagram.com/gruppasoyuz

І BBC Radio 6 Music, і брытанскі лэйбл Mr Bongo, на якім выйшлі два апошнія альбомы гурта, — прызнаныя арыенціры ў інтэлектуальнай і альтэрнатыўнай музыцы.

Прызнанне аўтарытэтных экспертаў падзяляюць і слухачы. На нядаўніх канцэртах «Саюза» ў Лондане, Амстэрдаме, Парыжы, Бруселі, Берліне і Капенгагене не было ніводнага непрададзенага квітка.

«Саюз» 9 гадоў таму стварылі ў Беларусі кампазітар Алекс Чумак і басіст Мікіта Арлоў. З 2022 года гурт базуецца ў Варшаве. Назва, паводле задумы, апісвае характар узаемаадносін паміж удзельнікамі гурта.

Каментары3

  • Беларуская лекцыя Т. Снайдэр a зараз ББС
    03.03.2026
    назва гурта жахлівая , музыка шыкоўная, вось спачатку года Беларуская лекцыя Т. Снайдэр a зараз ББС. Усё будзе ў нас спадары файна, не стрымаць не спыніць

    "Беларускі гурт «Саюз» выступіў па-беларуску на BBC Radio 6 Music"
  • хаўрус
    03.03.2026
    ". Назва, паводле задумы, апісвае характар узаемаадносін паміж удзельнікамі гурта"

    тады ужо - хаўрус, звяз
  • Лекцыя Тымаці Снайдэра : Беларусь: Старажытная і сучасная.
    03.03.2026
    Беларуская лекцыя Т. Снайдэр a зараз ББС,
    +1. Беларусь: Старажытная і сучасная. Новы погляд на гісторыю Цэнтральнай Еўропы. Лекцыя Тымаці Снайдэра
    https://youtu.be/ZWDe2A4CtbI?si=ekEVLIxYi3mzAtpf

    Вялікі дзякуй за цудоўны пераклад на родную мову!!

Цяпер чытаюць

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Усе навіны →
Усе навіны

Што з нерухомасцю ў прапагандыста Рыгора Азаронка?19

Падатак на сабак зробяць абавязковым для ўсіх іх уладальнікаў11

Жыхароў мінскага мікрараёна напужаў ружовы снег у двары2

Іранскі пасол пасля сустрэчы з Лукашэнкам: Амерыканскі ўдар па школе быў ахвярапрынашэннем духу д’ябла5

Ізраіль нанёс удар па Хаменеі са стратасферы. Без папярэдняга ўдару па СПА, як звычайна ў сучасных войнах17

Сенсацыйная знаходка ў Германіі: адшуканы невядомы раней асобнік найрадзейшага «Псалтыра» Францішка Скарыны 1522 года15

З’явілася ВІДЭА тарпеднага ўдару па іранскім фрэгаце Dena. Яго аж узняло над вадою1

Камандзір «Ахмата»: Пасля Ірана гарантавана будзем мы15

Беларускі ПЭН прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць