Усяго патроху1010

Брэд Піт купіў новы дом за 40 мільёнаў даляраў з цудоўным відам на ўзбярэжжа ў Каліфорніі ФОТЫ

Галівудская суперзорка Брэд Піт выклаў 40 мільёнаў даляраў, каб набыць гістарычны дом 100 гадовай даўніны, з якога адкрываецца цудоўны від на цэнтральнае ўзбярэжжа Каліфорніі. Паглядзіце на гэтыя арачныя вокны, чарапічны дах у міжземнаморскім стылі і шырокі від на акіян.

Малавядомы факт, што Піт з'яўляецца энтузіястам архітэктуры. Мясцовыя агенты сказалі, што пагадненне на куплю з'яўляецца адным з самых дарагіх за ўвесь час у гэтым раёне.

Вядомы як D.L. James House, дом датуецца прыкладна 1918 годам і быў спраектаваны Чарльзам Самнерам Грынам, вядомым архітэктарам пачатку 20-га стагоддзя.

З 1999 года дом належаў кампаніі з абмежаванай адказнасцю Searock, звязанай з памерлым у пачатку гэтага года чыкагскім фінансістам Джо Рычы і яго жонкай Шэран Рычы.

Дом быў названы ў гонар свайго першапачатковага ўладальніка, бізнэсмена і пісьменніка Д. Л. Джэймса і пабудаваны з мясцовага пясчаніку і граніту, паведамляе The Gamble House. Пры праектаванні дома вонкавыя сцены збудаваыя так, быццам яны растуць са скал.

Гэта толькі апошняе вядомае пагадненне па куплі маёмасці ў раёне Кармэль, звязанае са знакамітасцямі. Старадаўні дом актрысы серыяла «Залатыя дзяўчынкі» (The Golden Girls) Бэці Уайт нядаўна быў прададзены за 10,775 мільёна даляраў.

Каментары10

  • маленькая архітэктарка цемры
    28.07.2022
    якая недвижка. як пераможа амерыканская пралетарская рэвалюцыя, мясцовыя хутка гэты "шэдэур" на сарайчыкі разбяруць. і правільна зробяць. ніякай асаблівай архітэктуры тут не бачу. а "шырокі від на акіян" мусіць быць для шырокага кола людзей, а не толькі для богам абранага аднаго
  • маленькая архітэктарка цемры
    28.07.2022
    ну ці шчэ
    варыянт. як пераможа апакаліпсіс, гэта "недвіжка" будзе першае, што зрыне вада ў
    акіян. бо хіба можа чалавек стварыць нешта больш трывалае за тое, што прыродай
    створана?
  • циник
    29.07.2022
    маленькая архітэктарка цемры, сразу видно что вы ничего не понимаете, это дом уникальный, уединенный построенный из камня на вершине скалы с изумительным видом на океан, он простоит там века, это по сути даже не дом, а каменный замок на скале, таких объектов единицы

Цяпер чытаюць

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне ўпершыню выкарысталі ва Украіне ўдарны БПЛА «Герань-5»

Кіт Келаг пра Зяленскага: Ён жорсткі сукін сын14

Марына Золатава абнавіла фота профіля і расказала пра сябе ды тых, хто застаецца ў Гомелі7

«1418 дзён ганьбішча расейскай арміі». Працягласць вайны Расіі супраць Украіны зраўнялася з Вялікай Айчыннай вайной11

HBO выплаціць удаве беларуса Васіля Ігнаценкі 10 тысяч еўра за серыял «Чарнобыль»3

Адвакат Канавалава, расстралянага за тэракт у метро, упершыню расказаў, што адбывалася падчас следства89

У Мінску з’явяцца два новыя каталіцкія храмы8

Пасля скандалаў вакол няўдалых пастановак галоўнага балетмайстра Тэатра оперы і балета абвінавацілі ў плагіяце2

Адам Глобус: Мы павінны культываваць сталічнасць. Правінцыйнасці, вясковасці ў нас стае20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Арт-менеджар Алег Ларычаў арыштаваны па крымінальнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць