Культура

«Мне так хочацца, каб гэтую песню пачулі. Менавіта сёння». «Акрэсцінскі вальс» Кацярыны Ваданосавай ВІДЭА

Паэтка і спявачка Кацярына Ваданосава ў сённяшнюю двухгадовую гадавіну ад пачатку пратэстаў 2020 года выставіла ў сябе ў фэйсбуку сваю новую музычную працу пад назвай «Акрэсцінскі вальс».

Ваданосава піша:

«Мне так хочацца, каб гэтую песню пачулі. Менавіта сёння. Гэта — мая рэфлексія, мой боль і мая надзея ў гадавіну падзеяў, якія падзялілі гісторыю Беларусі на «да» і «пасля». І маё асабістае жыццё таксама пачалося нанова.

Я не ведаю, як рабіць прамоцыю, як рэкламаваць, як раскідваць навіну па каналах, для мяне нават відос на юцюб запампаваць — задача з зорачкай. Я маю, па сутнасці, толькі адзін інструмент: уласныя старонкі ў сацсетках. Але я вельмі хачу, каб усе, хто чытаюць гэтыя допісы, звярнулі ўвагу на мой новы кліп. Гэта вельмі важна для мяне і для ўсёй каманды, якая яго рабіла.

Хачу выказаць велізарную падзяку Хрысціне Дробыш, якая не зграла, а літаральна пражыла гэтую гісторыю. І рэжысёру, аператару і мантажору Іллі Божку, які таксама не шкадаваў ні высілкаў, ні часу. І каналу «Белсат», які ўвогуле зрабіў здымкі магчымымі. І ўсім, хто спрычыніўся і дапамагаў, хто даў мне гэты падарунак і бярог мяне, зважаючы на мой не самы лепшы фізічны стан зараз.

«Глядзіце, мы ўсе — жывыя. Нам смерць саступае шлях». Я напраўду гэта адчуваю. Нават калі я памру ад свайго раку бліжэйшым часам (у чым сумняюся, бо Божанька ў курсе, што ў мяне яшчэ ёсць планы), я дакладна ведаю, што ўсё недарма. І гэтага нават смерць не зменіць».

У Кацярыны Ваданосавай, якая цяпер, як і тысячы іншых беларусаў, змушана жыць за межамі Бацькаўшчыны, у маі ўжо ў Польшчы выявілі анкалагічнае захворванне, і яна цяпер ад яго лечыцца.

Чытайце таксама:

Ваданосава пра рак: Цуд не адбыўся. У мяне будзе яшчэ адна аперацыя

«Праз 10 дзён прызначана аперацыя». Спявачка Кацярына Ваданосава — пра рак і думкі пасля пастаноўкі дыягназу

Каментары

Цяпер чытаюць

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунок»9

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунок»

Усе навіны →
Усе навіны

Нацбанк выпусціць манету «Бацька»4

Першага сакратара пасольства Беларусі ў ЗША пасадзілі за палітыку2

Марыя Калеснікава і Павел Латушка прыехалі ў Вільню на запіс навагодняга звароту ФОТА33

У Мінску прадалі паўпакоя ў трохпакаёўцы і амаль 11 «квадратаў» у камуналцы. Што за здзелкі?2

Гістарычны будынак прадаюць за 42 рублі ва Ушацкім раёне1

Гулец «Нафтана» Ямуса Камара патрапіў у сур’ёзнае ДТЗ, яго стан крытычны2

Зяленскі расказаў, ці гатовы сустрэцца з Пуціным

Дзяўчынцы з Камянеччыны зрабілі падарунак ад Баранавічаў

Махляры прымусілі мінчука прадаць машыну: падрабязнасці аферы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунок»9

«Балерыну нясуць у чатыры рукі, як насілкі з растворам». Беларусы спрачаюцца пра новы балет «Шчаўкунок»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць