Грамадства11

Як прапагандысты самі ствараюць «СМІ», якія цытуюць

Журналіст Дзмітрый Гурневіч, гартаючы стужку навін ад БелТА, звярнуў увагу на прапагандысцкі перапост нібыта з польскага тэлеграм-канала і тлумачыць у фэйсбуку, чаму відавочны фэйк тут нават не так сама інфармацыя, як яе крыніца.

На Белце навіна: Польские Telegram-каналы учат своих подписчиков, как замораживать хлеб, чтобы он сохранился подольше.

Пакінем у баку той факт, што тэлеграм увогуле не з'яўляецца для палякаў крыніцай інфармацыі. Для іх тэлеграм — гэта як для беларусаў Tumblr: можа, чулі, пару тысяч ці дзесяткаў нават раз ці два былі, але не больш за тое.

Ну, але дапусцім, нехта ў Беларусі верыць, што мільёны палякаў там завісаюць (польскія СМІ і блогеры там проста не прысутнічаюць). Заходзім па спасылцы далей — яна вядзе на старонку Салаўёва. У яго, у сваю чаргу, няма ніякіх спасылак на тэлеграм-каналы, а ёсць скрын з нейкага аднаго канала. Аднаго, хаця ў навіне фігуруюць тэлеграм-каналы ў множным ліку.

Заходзім у той канал. У яго 9 тысяч падпісчыкаў. Знаходзім допіс з парадай замарожваць хлеб (за тры дні яго прачыталі 370 чалавек).

І што адразу чапляе? Што загалоўкі многіх допісаў у канале напісаныя з памылкамі, відавочна, што праз гуглтранслэйт, у тым ліку і згаданы, пра хлеб. Там памылка, якую паляк проста не можа дапусціць. Сам тэкст допісу таксама зроблены абы-як, аўтар нібыта спасылаецца на нейкі партал, але сам партал не называецца.

Відавочна, што аўтар скапіяваў тэкст з польскай навіны, але не да канца зразумеў усе выразы і таму не палічыў неабходным, каб яго падкарэктаваць. Прыдумаў сенсацыйны загаловак, пераклаў праз не ідэальны гугл і выставіў як ёсць, бо паляка, каб праверыць, побач не было.

Відавочна, што каб цытаваць «гарачыя навіны», прапагандысты самі ствараюць «СМІ», якія яны цытуюць. Але робіцца гэта настолькі брудна і прымітыўна, што нават цяжка ўявіць адрасата такіх фэйкаў, калі гэта не шчырыя чытачы Белты і Салаўёва, што само па сабе дыягназ.

Каментары1

  • Сава
    15.08.2022
    Можа і стварылі некалькі груп. Але у польскім нэце дастаткова крыніц, дзе палякі не задаволены ўладай. Згодны з тым, што іх праблемы і беларусаў розныя рэчы. Але ў вашым артыкулу іншы сэнс: маскоўскія боты дрэнна валодаюць мовамі, таму вымушаны ствараць свое аккаунты.

Цяпер чытаюць

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можна назапасіць сон наперад?1

Дэма-версію гульні Tales of Meadows пра старажытны Тураў выпусцілі ў Steam8

У Мінску на Нямізе падлетак перабягаў дарогу і трапіў пад машыну3

У Горках правялі спаборніцтвы па трактарным біятлоне1

У Астравецкім раёне школьны ўрок да Дня роднай мовы правёў ксёндз4

У мінскім парку Горкага з'явіліся дзясяткі снегавых і ледзяных фігур ФОТАФАКТ3

У Google Gemini дадалі генератар музыкі1

У мінскім пяціпавярховіку прарвала трубу з гарачай вадой, а камунальнікі тыдзень не варушацца

У Тайландзе паліцыя затрымала серыйнага рабаўніка, пераапрануўшыся ў касцюмы львоў ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына8

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць